У дачыненні да 19-гадовага замежніка распачатая крымінальная справа за ўдзел у схеме крадзяжу сродкаў з банкаўскіх картак

20 кастрычніка, Позірк. У дачыненні да 19-гадовага замежніка распачатая крымінальная справа аб “крадзяжы шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі”, паведаміла 20 кастрычніка прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле сцвярджэння ведамства, юнак “прыбыў у Беларусь для аказання садзейнічання махлярам”. Адзначаецца, што на ўказанне куратара ён збіраў банкаўскія карткі, аформленыя на “дропаў” — падстаўных асоб, здымаў праз банкаматы выкрадзеныя ў грамадзян грошы і перадаваў наймальніку праз схованкі.
Выйсці на яго след атрымалася пасля звароту ў міліцыю 59-гадовага жыхара Ельска (Гомельская вобласць). Мужчыну патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Пад маркай пераразліку працоўнага стажу той пераканаў пацярпелага ўсталяваць на смартфон праграму аддаленага доступу. Пасля выканання інструкцый з рахунку мужчыны зніклі ўсе ашчаджэнні.
Паводле аналагічнай схемы былі ашуканыя яшчэ двое — жыхары Мінскай і Віцебскай абласцей адпаведна.
Агульная сума шкоды перавысіла 180 тыс. рублёў.
Калі віна затрыманага будзе даказаная, то яму, паводле інфармацыі МУС, можа пагражаць да 12 гадоў пазбаўлення волі.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–19 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках першага паўгоддзя валавы знешні доўг Беларусі складаў амаль 36 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



