Прадстаўніцтва ЕС “з палёгкай даведалася” пра вызваленне Статкевіча і “прыняло да ўвагі” выхад на волю Левай

20 лютага, Позірк. Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі “з вялікай палёгкай даведалася пра вызваленне палітычнага вязня Мікалая Статкевіча”.
“Мы разумеем, што спадар Статкевіч, знаходзячыся пад вартай, нядаўна сутыкнуўся з пагрозлівым для жыцця станам здароўя, і зычым яму поўнага і больш хуткага акрыяння”, — адзначыла дыппрадстаўніцтва на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.
“Мы таксама прымаем да ўвагі вызваленне палітычнай зняволенай Наталлі Левай, якая чакае нараджэння дзіцяці ў сакавіку. Мы заклікаем неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітвязняў”, — дадалі дыпламаты.
Пра тое, што Статкевіч знаходзіцца дома і аднаўляецца пасля інсульту напярэдадні ўвечары паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна” са спасылкай на жонку апазіцыйнага лідара Марыну Адамовіч.
20 лютага прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант паведаміла, што палітык прыняў адпаведнае рашэнне на падставе просьбы сваякоў Статкевіча.
Напярэдадні таксама стала вядома, што Лукашэнка падпісаў указ пра памілаванне Наталлі Левай, “асуджанай за злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці”.
“Гэтае рашэнне прынятае кіраўніком дзяржавы зыходзячы з прынцыпаў гуманнасці і з улікам жыццёвай сітуацыі асуджанай (жанчына цяжарная). Прымаўся да ўвагі яе асабісты зварот да прэзідэнта з хадайніцтвам аб памілаванні, дзейнае раскаянне і паводзіны падчас адбывання пакарання”, — гаварылася ў паведамленні.
Паводле даных праваабарончага цэнтра “Вясна”, у Беларусі цяпер 1.144 чалавекі са статусам палітвязня.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаМігранты 80 дзён запар атакуюць беларуска-латвійскую мяжу, колькасць спробаў перавысіла 5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні і з пачатку 2026 года найбольш падаражэў праезд у электрычках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства



