Замежнік спрабаваў увезці ў Беларусь патроны

4 снежня, Позірк. Фіксатар з чатырма патронамі знайшлі мытнікі, правяраючы ў пункце пропуску Каменны Лог аўтамабіль, што накіроўваўся з Літвы ў Беларусь, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз (ДКСЭ).
Паводле інфармацыі ведамства, за стырном аўтамабіля быў грамадзянін Германіі. Патроны вынялі і накіравалі на балістычную экспертызу ва ўпраўленне ДКСЭ па Гродзенскай вобласці.
Адмыслоўцы высветлілі, што боепрыпасы — вырабленыя завадскім спосабам паляўнічыя патроны з экспансіўнымі кулямі калібра .300 Winchester Magnum (7,62×67, .300Win.Mag.). То бок гаворка пра боепрыпасы “да ручной стралковай наразной агнястрэльнай зброі калібра 7,62 мм”.
“Гэтыя патроны прадастаўленыя на экспертызу ў прыдатным для стральбы стане”, — гаворыцца ў паведамленні.
Пра лёс замежніка не паведамляецца.
Раней у падобных выпадках паведамлялася пра ўзбуджэнне крымінальных спраў па ч. 1 арт. 3331 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС або дзяржмяжу Беларусі моцнадзейных, атрутных рэчываў, радыеактыўных матэрыялаў, агнястрэльнай зброі, яе складовых частак або кампанентаў, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прыстасаванняў, зброі масавага паражэння або сродкаў яе дастаўкі, матэрыялаў або абсталявання іншых відаў узбраення і вайсковай тэхнікі).
Санкцыя паводле гэтай частцы артыкула — пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў са штрафам альбо без яго.

- Грамадства, ПалітыкаНа думку ідэолагаў, "кожны беларус" лічыць "Славянскі базар" найбольш вядомым культурным мерапрыемствам, якое ведаюць ва ўсім свецеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВыдалены польскі тэлеграм-канал, які публікаваў асабістыя даныя беларусаў, якія пражываюць у краінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём пабудаванага жылля з дзяржпадтрымкай зменшыўся ў 2,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаРасія забяспечвае 98% уязнога арганізаванага турпатоку ў БеларусьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


