Ціханоўская заклікала не спыняць пасажырскі рух праз беларуска-літоўскую мяжу

27 кастрычніка, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на сваёй старонцы ў сацсетцы Х асудзіла “апошнія правакацыі Лукашэнкі супраць Літвы”, звязаныя з залётамі ў краіну аэрастатаў з беларускай тэрыторыі.
“Гэтыя гібрыдныя атакі, падобныя тым, што былі здзейсненыя з мігрантамі, накіраваныя на праверку бяспекі НАТО і наносяць шкоду эканоміцы Літвы. Мы падтрымліваем такія санкцыі, як спыненне транзіту тавараў, пры гэтым пакідаючы межы адкрытымі для пасажырскіх перавозак”, — напісала палітык.
Прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругінене пасля пасяджэння Камісіі па нацыянальнай бяспецы, якое адбылося 27 кастрычніка, заявіла, што ў сувязі з масавымі залётамі метэазондаў з тэрыторыі Беларусі ўрад балтыйскай дзяржавы падрыхтаваў праект рашэння аб закрыцці мяжы “на нявызначаны тэрмін”.
Паводле яе слоў, у рашэнні прадугледжаныя выключэнні: “Гэта азначае, што дыпламаты і дыпламатычная пошта змогуць перасоўвацца, а нашы грамадзяне і грамадзяне краін ЕС таксама змогуць уязджаць да нас з Беларусі, але ўсё астатняе перамяшчэнне будзе закрытае. Такім чынам, мы пасылаем сігнал Беларусі і кажам, што не пацерпім тут ніякіх гібрыдных нападаў, мы прымем усе самыя строгія меры для спынення падобных нападаў”.
Агенцтва BNS пазней удакладніла, што, паводле слоў Ругінене, Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ) падоўжыць да 29 кастрычніка рашэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю. Першапачатковае рашэнне ведамства прыняло ўвечары 26 кастрычніка на 24 гадзіны.
“Мяжа будзе закрытая, а калі казаць пра транзіт, які ажыццяўляецца праз беларускую мяжу (у Калінінградскую вобласць РФ. — “Позірк“.), я кажу пра грузавікі, то мяжа будзе закрытая цяпер ужо на нявызначаны тэрмін”, — сказала прэм’ер.
Мінулай ноччу з-за залёту аэрастатаў у чацвёрты раз прыпыняў працу аэрапорт у Вільнюсе. Таксама Літва прыкладна з 22:10 закрыла абодва наземныя пункты пропуску на мяжы з Беларуссю — Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі). Апошні раз да гэтага яны зачыняліся з 22:45 25 кастрычніка да 2:00 26 кастрычніка.
Раней прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа прапанаваў абмежаваць транзіт з Беларусі ў Калінінградскую вобласць (РФ) праз залёт у краіну аэрастатаў.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ месцы святкавання Дня Незалежнасці не пусцяць з жывёламі, роварамі, электрасамакатамі — МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў чэрвені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі за пяць месяцаў склала 2,2 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства30 чэрвеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 109-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка


