Гайдукевіч і Хіжняк падалі ў ЦВК дакументы для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах

30 кастрычніка, Позірк. У Цэнтральную выбарчую камісію пададзеныя дакументы для рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатамі ў прэзідэнты Алега Гайдукевіча і Аляксандра Хіжняка, паведамляе прэс-служба ЦВК.
Пра свой намер ісці на выбары старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) Гайдукевіч заявіў 25 кастрычніка.
“На выбарах трэба падняць пытанні, якія турбуюць грамадзян. Павінна быць здаровая канкурэнцыя, дыскусія”, — сказаў лідар партыі, якая падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку.
“Я хачу шчыра сказаць, вось ненавідзяць ворагі нашага прэзідэнта, цэнтры гэтыя заходнія, таму што ён захаваў краіну, ён захаваў суверэнітэт, умацаваў яе, не прадаў яе. І я хачу, каб іх ванітавала ад кожнага кандыдата ў прэзідэнты, які ўдзельнічае ў выбарах”, — дадаў ён.
Хіжняк — старшыня праўладнай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, дэпутат Мінгарсавета, дырэктар УП “Белндіпгорадабудаўніцтва”, якое падпарадкоўваецца Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва.
29 кастрычніка ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за Лукашэнку. На пасяджэнні таксама былі разгледжаны заяўкі на рэгістрацыю ініцыятыўных груп Аляксандра Драздова і Юрыя Губарэвіча. Абедзве аднагалосна адхіленыя.
Прэзідэнцкія выбары прызначаныя на 26 студзеня 2025 года. Тэрмін рэгістрацыі ініцыятыўных груп заканчваецца 1 лістапада.

- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў запасы прампрадукцыі на складах выраслі больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС з пачатку 2026 года перавысіла 13 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–15 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


