За мінулы тыдзень Беларусь на падставе бязвізу наведала 4,9 тыс. жыхароў краін Еўропы

16 лістапада, Позірк. З 9 па 16 лістапада ў Беларусь у бязвізавым парадку ўехала 4.918 жыхароў еўрапейскіх дзяржаў (тыднем раней — 4.752), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
За мінулы тыдзень у краіну прыбыло 2.270 грамадзян Літвы (2.306), 1.107 грамадзян і неграмадзян Латвіі (877), 982 грамадзяніны Польшчы (947), 559 грамадзян іншых еўрапейскіх дзяржаў са спіса пашыранага бязвізу (622).
З сярэдзіны вясны 2022 года Беларусь у бязвізавым парадку наведала 1.479.675 жыхароў еўрапейскіх краін. З Латвіі прыбыло 466.272 замежнікі, з Літвы — 745.754, а з Польшчы — 168.973. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з сярэдзіны лета 2024 года ў Беларусь уехала 98.676 чалавек.
Для жыхароў Літвы і Латвіі бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года, Польшчы — з 1 ліпеня таго ж года, яшчэ 35 краін Еўропы — з 19 ліпеня 2024-га.
9 снежня 2025 года Аляксандр Лукашэнка падоўжыў бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна.
Пашыраны бязвізавы рэжым датычыцца жыхароў Аўстрыі, Андоры, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, Манака, Нідэрландаў, Нарвегіі, Партугаліі, Румыніі, Сан-Марына, Паўночнай Македоніі, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі.
Большасць гэтых краін улады лічаць “недружалюбнымі” за тое, што яны ўвялі санкцыі альбо далучыліся да іх.

- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла на 15% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ трэцім квартале 2026 года з Грузіі выехала на 7 тыс. грамадзян Беларусі больш, чым заехала ў яе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 10 месяцаў 2026 года найбольш падаражэлі ікра ласосевых, USB-назапашвальнікі і запалкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка

