У Бярозаўцы ў п’янага мужчыны, што спаў у пад’ездзе, міліцыя знайшла бляшчанку з марыхуанай

16 лістапада, Позірк. У Бярозаўцы (Лідскі раён) у нецвярозага мужчыны была знойдзеная марыхуана, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Паводле інфармацыі тэрытарыяльнага ўпраўлення ўнутраных спраў, гэта здарылася 12 лістапада. У міліцыю паступіла паведамленне пра двух п’яных мужчын, што спалі ў пад’ездзе шматкватэрнага дома.
Падчас асабістага дагляду “ў кішэні 55-гадовага мужчыны выявілі металічную ёмістасць” з зялёным рэчывам расліннага паходжання. Пасля экспертыза пацвердзіла, што гэта “небяспечны наркатычны сродак — марыхуана”.
“За незаконнае захоўванне наркотыкаў без мэты збыту ў дачыненні да мужчыны распачатая крымінальная справа. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне да пяці гадоў пазбаўлення волі”, — гаворыцца ў паведамленні.
25 кастрычніка пра затрыманне за вырошчванне канопляў двух жыхароў Капыльскага раёна паведаміла УУС Мінскага аблвыканкама. Адзначалася, што 40-гадовыя мужчыны ў лесапаркавай зоне “зразалі вырашчаны імі ж ураджай канопляў”.
“Па месцы жыхарства, а таксама ў гаражы выяўленая і вынятая ўжо высушаная марыхуана. Агульная вага канфіскаванага “дурману” — больш за 4,5 кг”, — гаварылася ў паведамленні.
Пра затрыманне 34-гадовага жыхара Мінска, які “арганізаваў у сябе ў прыватным доме памяшканне для вырошчвання раслін, што ўтрымліваюць наркотыкі”, паведаміла 3 верасня сталічная міліцыя. Адзначалася, што супрацоўнікі наркакантролю Савецкага РУУС сумесна з кінолагамі ГУУС Мінгарвыканкама выявілі і вынялі па месцы жыхарства мужчыны “чатыры гаршкі з грунтам і раслінамі канопляў, угнаенні, вентылятар, а таксама 310 грамаў гатовай да ўжывання марыхуаны”.
Паводле даных Вярхоўнага суда, за першыя шэсць месяцаў 2026 года за звязаныя з наркотыкамі злачынствы асуджана 1.039 чалавек, з іх 666 — за “незаконны абарот без мэты збыту” (ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса), 314 — за “незаконны абарот з мэтай збыту” (ч. 2–5 арт. 328 КК).
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ трэцім квартале 2026 года з Грузіі выехала на 7 тыс. грамадзян Беларусі больш, чым заехала ў яе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 10 месяцаў 2026 года найбольш падаражэлі ікра ласосевых, USB-назапашвальнікі і запалкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка


