ЕАБР паўтарыў прагноз інфляцыі ў Беларусі па выніках 2026 года — каля 5%

16 лістапада, Позірк. Асноўным фактарам, які паўплываў на дынаміку росту інфляцыі ў Беларусі ў кастрычніку 2026 года, стала “паскарэнне росту цэн на нехарчовыя тавары”, гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
Спецыялісты звярнулі ўвагу, што кошт гэтай прадукцыі павялічыўся на 4,4% пасля росту на 3,7% месяцам раней (тут і далей — у гадавым вымярэнні). На іх думку, гэтаму магло паспрыяць “скарачэнне пераліку тавараў, якія трапляюць пад дзяржаўнае рэгуляванне цэн, што адбылося напрыканцы ліпеня”.
На гэтым фоне базавая інфляцыя падвысілася да 5% у кастрычніку пасля 4,8% на працягу папярэдніх чатырох месяцаў.
ЕАБР паўтарыў свой ранейшы прагноз: рост цэн у Беларусі па выніках 2026 года складзе каля 5%.
Раней “Позірк” паведаміў, што спажывецкія цэны ў кастрычніку 2026 года выраслі на 0,3%, у параўнанні са снежнем 2025-га — на 3,9%, у гадавым вымярэнні (да кастрычніка 2025-га) — на 4,7%.
Летась інфляцыя склала 6,8%. Паводле найважнейшых прагнозных (дэ-факта — планавых) параметраў развіцця краіны на мінулы год, паказчык не меўся перавысіць 5%.
На гэты год інфляцыя запланаваная на ўзроўні да 7%.
Памесячныя паказчыкі “дапушчальнага росту цэн” да канца 2026 года зацверджаныя пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 30 снежня 2025 года № 84.
У студзені цэны не меліся вырасці больш як на 0,7% да ўзроўню снежня 2025-га (фактычна +0,5%), у лютым (нарастаючым вынікам) — не больш як на 2% (+1%), сакавіку — 2,5% (+1,6%), красавіку — 3,1% (+2,5%), траўні — 3,4% (+2,6%), чэрвені — 3,8% (+2,9%), ліпені — 4% (+3,2%), жніўні — 4,2% (+3,1%), верасні — 4,9% (+3,6%), кастрычніку — 5,5% (+3,9%).
Далей: лістапад — 6,2%.
Змены ў сістэму рэгулявання цэн урад унёс 10 ліпеня. Пералік тавараў, якія падлягаюць яму, скарочаны са 199 да 76 пазіцый (у 2,6 раза).
Стрымліванне цэн і інфляцыі “ў запланаваным калідоры” застаецца за ўрадам, заявіў Аляксандр Лукашэнка 7 жніўня. Парушэнні дысцыпліны цэнаўтварэння, паводле яго слоў, “дапускаюцца паўсюдна, нават справы крымінальныя распачыналі”.
Праз 10 дзён Савет міністраў дазнаўся пра тое, што МАРГ папярэдзіла гандлёвыя сеткі і імпарцёраў пра магчымае аднаўленне цэнавага рэгулявання “пры з’яўленні прыкмет неабгрунтаванага росту цэн або ўзмацненні ціску знешніх фактараў”.
Раней Нацыянальны банк паведамляў, што ў верасні 2026 года адчувальная для насельніцтва інфляцыя за апошнія 12 месяцаў склала 6,8%, чаканы рост цэн праз год — 6,5% (у чэрвені гэтыя паказчыкі складалі адпаведна 6,7% і 6,2%).
“Пасля запаволення інфляцыйных працэсаў у першым паўгоддзі ў трэцім квартале інфляцыя нязначна павялічылася. У верасні прырост спажывецкіх цэн у гадавым выражэнні склаў 4,6%, у чэрвені — 4,3%. Пры гэтым з чэрвеня па верасень гадавыя тэмпы базавай інфляцыі захоўваліся на ўзроўні 4,8%”, — адзначаў рэгулятар.

- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ трэцім квартале 2026 года з Грузіі выехала на 7 тыс. грамадзян Беларусі больш, чым заехала ў яе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 10 месяцаў 2026 года найбольш падаражэлі ікра ласосевых, USB-назапашвальнікі і запалкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


