Мінск 13:15

Беларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці

Ілюстрацыйнае фота: "Электронны Салігорск"

14 лістапада, Позірк. У верасні 2026 года цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе выраслі на 2,3% у параўнанні са жніўнем, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

У справаздачным месяцы цэны ў Кыргызстане выраслі на 8,2%, Расіі — на 2,5%, Казахстане — на 1%, Беларусі — на 0,6%, Арменіі — на 0,5%. Ад пачатку года ў Кыргызстане яны павялічыліся на 11,6%, Расіі — на 10,5%, Казахстане — на 6,7%, Арменіі — на 5,3%, Беларусі — на 4,7%.

У горназдабыўной прамысловасці і распрацоўцы кар’ераў у цэлым па ЕАЭС цэны за месяц выраслі на 9,2% (за год — на 26%): у Беларусі — на 13,4% (+35,9% адпаведна), Расіі — на 10,5% (+28,2%), Арменіі і Кыргызстане — на 3,5% (+27,5% і +5% адпаведна), Казахстане — не змяніліся (+11%).

Горназдабыўная прамысловасць Беларусі грунтуецца на здабычы нафты, калійных і каменных соляў, бурага вугалю, будаўнічых камянёў, пясчана-жвіровых сумесяў, цэментнай сыравіны, фасфарытаў, сапрапелю, жалезных і тытанамагнетытавых руд, а таксама перспектыўных радовішчаў рэдказямельных элементаў.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Праз 11 гадоў пасля пачатку будаўніцтва Нежынскага ГАК Лукашэнка задаўся пытаннем, ці добра даследаваныя нетры

2 лістапада, Позірк. Аляксандр Лукашэнка незадаволены тэмпамі будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага комплексу (Любанскі раён Мінскай вобласці), гэта вынікае з яго выказванняў 2 лістапада на профільнай нарадзе з чыноўнікамі. Паводле слоў палітыка, якія прыводзіць яго прэс-служба, увод першай і другой чэргаў будаўніцтва …
Падзяліцца: