Па факце смяротнай аварыі ў Старадарожскім раёне распачатая крымінальная справа

14 лістапада, Позірк. Па факце аварыі, якая здарылася ранкам 14 лістапада ў Старадарожскім раёне (Мінская вобласць), распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне ПДР або эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое з неасцярожнасці прывяло да смерці дзвюх ці больш асоб), паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
СК пэўным чынам дэталізаваў карціну, раней прадстаўленую Міністэрствам унутраных спраў.
Паводле інфармацыі камітэта, ДТЗ здарылася на 292-м кіламетры аўтадарогі Р-43 (мяжа РФ — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы). МУС раней заяўляла пра 291-ы кіламетр гэтай трасы, пазначала блізкасць да вёскі Новыя Дарогі.
Мікрааўтобус “Мэрсэдэс Спрынтар” пад кіраваннем 21-гадовага кіроўцы рухаўся ў бок Бабруйска. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, малады чалавек вывеў аўтамабіль на сустрэчную паласу, дзе адбылося лабавое сутыкненне з грузавіком “Мэрсэдэс”, за стырном якога быў 54-гадовы кіроўца.
Абодва кіроўцы і 19-гадовая пасажырка мікрааўтобуса загінулі на месцы ад атрыманых траўмаў.
“На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, супрацоўнікі абласнога ўпраўлення і цэнтральнага апарата. Следчыя ва ўзаемадзеянні з крыміналістамі УСК і экспертамі ДКСЭ, а таксама супрацоўнікамі ДАІ фіксуюць слядавую карціну, вымаюць значныя для следства прадметы, дапытваюцца сведкі”, — гаворыцца ў паведамленні.
У Старадарожскім раёне мікрааўтобус сутыкнуўся з грузавіком — трое загінулых


- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаНапярэдадні прыезду Лукашэнкі ў гаспадарчае вядзенне Аршанскага льнокамбіната перададзеныя акцыі Віцебскай фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
