Мінск 21:12

СК пра аварыю ў Мінскім раёне: Загінуламу кіроўцу “Нісана” было 73 гады, траўмаваныя яго пасажыр і 14 пасажыраў маршруткі

Відэа: прэс-служба СК / стоп-кадр: "Позірк"

14 лістапада, Позірк. У выніку аварыі, якая здарылася каля 16:40 у Мінскім раёне, пацярпелі ўсе пасажыры двух аўтамабіляў, што там сутыкнуліся, вынікае з паведамлення прэс-службы Следчага камітэта.

Раней УУС Мінаблвыканкама паведаміла, што на 19-м кіламетры дарогі М-4 сутыкнуліся мікрааўтобус “Мэрсэдэс”, які ехаў з Мінска ў Магілёў, і легкавы аўтамабіль “Нісан”. Абодва транспартныя сродкі рухаліся ў адным кірунку.

“У выніку ДТЗ 73-гадовы кіроўца “Нісана” загінуў, яго пасажыр і 14 чалавек у маршрутцы атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Цяпер пацярпелым аказваецца медыцынская дапамога”, — гаворыцца ў паведамленні.

Абласное ўпраўленне ўнутраных спраў раней заяўляла, што пасажыру “Нісана” дапамогу аказвалі непасрэдна на месцы аварыі, а ў бальніцу для агляду даставілі 9 з 14 пасажыраў мікрааўтобуса.

Паводле інфармацыі СК, следчыя разам з крыміналістамі і экспертамі “дэталёва фіксуюць слядавую карціну, вымаюцца значныя для следства прадметы, апытваюцца ўдзельнікі інцыдэнту”.

У Мінскім раёне сутыкнуліся мікрааўтобус і легкавы аўтамабіль — адзін чалавек загінуў, дзевяць дастаўлена на агляд у бальніцу

14 лістапада, Позірк. Аўтамабільная аварыя са шматлікімі пацярпелымі здарылася ўдзень 14 лістапада ў Мінскім раёне, паведамляе УУС Мінаблвыканкама. Паводле інфармацыі тэрытарыяльнага ўпраўлення ўнутраных спраў, каля 16:40 на 19-м кіламетры дарогі М-4 (Мінск — Магілёў) сутыкнуліся мікрааўтобус "Мэрсэдэс" пад кіраваннем 34-гадовага …
Падзяліцца: