Лідар праўладнай ЛДП Гайдукевіч заявіў пра намер удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах

25 кастрычніка, Позірк. Старшыня праўладнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) Алег Гайдукевіч заявіў пра намер вылучыць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах 2025 года.
Такую заяву ён зрабіў у эфіры дзяржканала “Першы інфармацыйны”.
Паводле слоў Гайдукевіча, яго партыя ніколі не прапускала ніводнай выбарчай кампаніі з 1994 года: “Мы заўсёды працавалі на выбарах на ўмацаванне канстытуцыйнага ладу, каб выбары прайшлі спакойна, без умяшання звонку, каб гэта было свята для людзей”.
“На выбарах трэба падняць пытанні, якія турбуюць грамадзян. Павінна быць здаровая канкурэнцыя, дыскусія”, — сказаў лідар партыі, якая падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку.
“Я хачу шчыра сказаць, вось ненавідзяць ворагі нашага прэзідэнта, цэнтры гэтыя заходнія, таму што ён захаваў краіну, ён захаваў суверэнітэт, умацаваў яе, не прадаў яе. І я хачу, каб іх ванітавала ад кожнага кандыдата ў прэзідэнты, які ўдзельнічае ў выбарах”, — дадаў ён.
На выбарах, паводле яго сцвярджэння, “павінны быць толькі патрыёты”, каб “ворагі глядзелі на кандыдатаў у прэзідэнты і разумелі: лавіць у гэтай краіне няма чаго”. “Таму мы ідзем на выбары для таго, каб умацаваць краіну”, — адзначыў Гайдукевіч.
У 2020 годзе Гайдукевіч зняўся з перадвыбарнай гонкі на этапе збору подпісаў 26 траўня, заявіўшы, што перадасць ужо сабраныя за яго 30 тыс. подпісаў, а таксама сваю перадвыбарчую праграму ў штаб Лукашэнкі.
Пры гэтым ён назваў Лукашэнку “адзіным гарантам адзінства краіны”, а сябе — “самым сур’ёзным палітыкам з усіх палітычных партый Беларусі”.
“Я заклікаю ўсіх пайсці на выбары і прагаласаваць за дзеючага прэзідэнта. Гэта не 2010 год, калі ЛДП знялася з выбараў, назваўшы іх цыркам. Я не магу быць прастытуткай, я буду адстойваць свае перакананні”, — заявіў ён.
У 2010 годзе яго бацька Сяргей Гайдукевіч, які ўзначальваў тады ЛДПБ, зняў сваю кандыдатуру з прэзідэнцкіх выбараў, заявіўшы, што “выбары ў Беларусі — гэта спектакль, вынікі якога ўжо даўно ўсім вядомыя”.
Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 26 студзеня 2025 года. Дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп для вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты неабходна падаць у Цэнтрвыбаркам не пазней за 1 лістапада гэтага года. Збор подпісаў пачнецца 7 лістапада.
У 2023 годзе ў Беларусі было ліквідавана 12 палітычных сіл — як апазіцыйных, так і праўладных. У краіне засталося чатыры лаяльныя ўладам партыі — ЛДП, “Белая Русь”, Камуністычная партыя Беларусі і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


