Мінск 13:37

Муравейка ўзначаліў Віцебскую вобласць — пасля паўтара месяца на пасадзе намесніка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі

16 лістапада, Позірк. Старшынёй Віцебскага аблвыканкама прызначаны Павел Муравейка, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі.

Адметна, што ўсяго паўтара месяца таму, 28 верасня, гэты чыноўнік быў пераведзены з пасады начальніка Генеральнага штаба — першага намесніка міністра абароны на пасаду намесніка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.

(будзе дапоўнена)

Падзяліцца: