Грамадзяне Беларусі затрыманыя ў РФ за кантрабанду цыгарэт — ім пагражае працяглы тэрмін зняволення

16 лістапада, Позірк. Канал кантрабанды тытунёвай прадукцыі з Беларусі спынілі супрацоўнікі Цэнтральнай аператыўнай мытні, паведаміла 16 лістапада Федэральная мытная служба (ФМС) Расіі.
Паводле інфармацыі ведамства, грузы нелегальных тавараў увозіліся ў РФ у аўтацыстэрнах. Усяго вынята звыш 741 тыс. пачкаў цыгарэт коштам больш за 113 млн расійскіх рублёў (1,37 млн долараў). Адметна, што на фотаздымках, апублікаваных ФМС, цыгарэтныя пачкі з надпісамі на армянскай мове.
“У выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў мытнікі выявілі на адной з пляцовак у Падмаскоўі немаркіраваныя пачкі цыгарэт, упакаваныя ў скрынкі, — гаворыцца ў паведамленні. — Падчас перагрузкі тавару былі затрыманыя грамадзяне Беларусі. На допыце яны патлумачылі, што ведалі пра патрабаванні заканадаўства РФ да абароту тытунёвай прадукцыі і збіраліся прадаваць цыгарэты на тэрыторыі Расіі”.
Распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 226.1 КК РФ (кантрабанда стратэгічна важных тавараў у буйным памеры, здзейсненая арганізаванай групай). Паведамляецца, што мужчынам пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Пры гэтым колькасць затрыманых не ўдакладняецца.
Фігуранты змешчаныя ў следчы ізалятар.
- ЭканомікаЧысты прыбытак рэзідэнтаў "Вялікага каменя" за тры кварталы зменшыўся ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — кастрычніку рознічны тавараабарот вырас на 8,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла на 15% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ трэцім квартале 2026 года з Грузіі выехала на 7 тыс. грамадзян Беларусі больш, чым заехала ў яе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка


