Дыпламаты Беларусі і Эфіопіі абмеркавалі развіццё палітычнага дыялогу і гандлю

22 чэрвеня, Позірк. Развіццё палітычнага дыялогу абмяркоўвалася 21 чэрвеня ў Адыс-Абебе на сустрэчы амбасадара Беларусі Паўла Взяткіна і міністра замежных спраў Эфіопіі Тае Ацке-Селасіе, паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Размова таксама тычылася пашырэння гандлёва-эканамічных сувязей і гандлю, рэалізацыі сумесных мерапрыемстваў у гуманітарнай сферы.
МЗС Эфіопіі пра сустрэчу не паведаміў.
Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 18 траўня прэзідэнта Эфіопіі Сахле-Ворк Зеўдзе з 30-годдзем ўсталявання дыпламатычных стасункаў, назваў гэтую дзяржаву “вельмі значным і надзейным партнёрам” Беларусі ў Афрыцы, заклікаў “падняць двухбаковае ўзаемадзеянне на якасна новы ўзровень, напоўніць яго важкім практычным зместам, каб атрымаць адчувальныя вынікі ў эканамічнай і гуманітарнай сферах”.
На афрыканскім кантыненце дыпламатычныя прадстаўніцтвы Беларусі маюцца ў Егіпце, Зімбабвэ, Кеніі, Набіміі і ПАР, сёлета павінна адкрыцца дыпмісія ў Экватарыяльнай Гвінеі. Амбасады ў Эфіопіі няма — Мінск закрыў яе яшчэ ў 2018 годзе (інтарэсы Беларусі ў гэтай краіне прадстаўляе замежная ўстанова ў Кеніі).
Ганаровым консулам Эфіопіі ў Беларусі з’яўляецца Дзмітрый Лукашэнка — сярэдні сын Аляксандра Лукашэнкі.
Паводле даных знешнепалітычнага ведамства, двухбаковы тавараабарот Беларусі і Эфіопіі ў 2021 годзе склаў 1,3 млн долараў (беларускі экспарт — 0,7 млн, эфіёпскія пастаўкі — 0,6 млн). У асноўным Мінск адпраўляў у гэтую афрыканскую краіну сельскагаспадарчую і грузавую тэхніку, а таксама металапрадукцыю, у зваротным кірунку ішлі рухавікі і газавыя турбіны, кава, кветкі ды інш. Актуальных даных МЗС не прыводзіць.
Паводле звестак Абсерваторыі эканамічнай складанасці, якая акумулюе даныя міжнародных арганізацый аб сусветным знешнім гандлі, тавараабарот паміж Беларуссю і Эфіопіяй у 2022 годзе склаў усяго 285 тыс. долараў (беларускі экспарт — 124 тыс., імпарт — 161 тыс., адмоўнае сальда — 37 тыс.). Пры гэтым асноўным артыкулам паставак пазначаныя мінеральныя ўгнаенні.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ першым квартале для шматдзетных пабудавана на 43,8% менш кв. м жылля, чым за той жа леташні перыяд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 22 красавіка — 6 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС зафіксавалі 2,2 тыс. спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі, дзве траціны прыпалі на ЛатвіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



