Лукашэнка запатрабаваў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў, каб за стырно не сядалі “мыш, пацук і журавель”

22 красавіка, Позірк. Пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 22 красавіка навучальна-спартыўную ўстанову ДТСААФ “Мінскі аэраклуб імя двойчы Героя Савецкага Саюза С.І.Грыцаўца”.
ДТСААФ сярод іншага рыхтуе кіроўцаў розных катэгорый — каля 45 тыс. на год.
“Трэба пастрожваць падрыхтоўку кіроўцаў. У нас хто ўжо толькі не ездзіць сёння на аўтамабілі, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Я за тое, каб усе ўмелі кіраваць аўтамабілем — і мужчыны, і жанчыны. [Але зараз] і мыш, і пацук, і журавель — усе на аўтамабілі”.
“Каб мы годных кіроўцаў рыхтавалі, каб яны маглі на дарогі выязджаць на аўтамабілі. Як бы яны на мяне сёння ні пакрыўдзіліся, калі пачуюць гэты спіч. Яны будуць мне ўдзячныя, бо жыць жа будуць”, — дадаў ён.
Летась у сакавіку міністр унутраных спраў Іван Кубракоў паведамляў, што ў 2024 годзе на 15% вырасла колькасць аўтааварый з удзелам маладых кіроўцаў (стаж да 1 года) у параўнанні з 2023 годам. Тады ён адзначаў, што з першай спробы іспыт на атрыманне правоў кіроўцы здавала ўсяго 30% курсантаў аўташкол.
На 6% скарацілася ў 2025 годзе агульная колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Беларусі, паведаміў у эфіры тэлеканала СТБ 4 студзеня начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў.
Паводле яго слоў, на 9% знізілася колькасць аварый з пацярпелымі, колькасць загінулых зменшылася на 17, з 434 да 417, аднак пры гэтым узрасла колькасць загінулых матацыклістаў (колькасць не была названая).

- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым знізілася прадукцыйнасць працы, год таму быў рост (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаНародны саюз Германіі па догляду за ваеннымі магіламі не вядзе дзейнасць у Беларусі пасля прымусовага закрыцця мінскага офіса — МЗС ФРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка


