Мінск 17:06

СК высвятляе абставіны смерці 18-гадовага хлопца на стадыёне ў Менску

25 красавіка, Позірк. Абставіны смерці 18-гадовага хлопца ўвечары 24 красавіка на стадыёне сталічнай гімназіі № 14 высвятляе аддзел Следчага камітэта Заводскага раёна Мінска, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.

“Малады чалавек гуляў у футбол, — прыводзіць СМІ каментарый УСК па Мінску. — Раптам ён адчуў рэзкае пагаршэнне самаадчування і ўпаў. Супрацоўнікамі хуткай медыцынскай дапамогі, што туды прыбылі, праводзіліся рэанімацыйныя мерапрыемствы, аднак выратаваць яго не атрымалася”.

Паводле інфармацыі ведамства, смерць не мела крымінальнага характару. Для высвятлення дакладнай прычыны смерці сярод іншага прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Падзяліцца: