У “спіс экстрэмістаў” дададзена 17 чалавек, у тым ліку трое палітвязняў

25 красавіка, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 25 красавіка дадало яшчэ 17 чалавек у “спіс асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. Цяпер у пераліку на сайце ведамства 6.543 пазіцыі.
Сярод іх тры чалавекі, якіх праваабарончая супольнасць ужо прызнала палітычнымі вязнямі.
Адзін з іх — Уладзіслаў Макарэвіч — унесены ў спіс з пазнакай “судзімасць не пагашаная”. Паводле дакумента, ён асуджаны паводле ч. 1 і 2 арт. 3614 КК. Згодна са звесткамі праваабаронцаў, мужчына быў затрыманы летась у лістападзе ў рамках “справы Беларускага Гаюна”.
Двое іншых — Вольга Буланава (ч. 1 і 2 арт. 3614) і Руслан Бадамшын (ч. 3 арт. 361, ч. 1 і 2 арт. 3614) — фігуруюць у пераліку з пазнакай “адбывае пакаранне”. Абодвух затрымалі ў чэрвені 2025 года, а ў студзені 2026-га прыгаварылі да пазбаўлення волі: Буланаву — на 3 гады, Бадамшына — на 2,5 года. Верагодна, у рамках вышэйзгаданай справы.
Варта адзначыць, што Бадамшын неаднаразова пераследаваўся з палітычных матываў. З жніўня 2020 года мужчына пяць разоў затрымліваўся паводле адміністрацыйных абвінавачанняў, правёў пад арыштам агулам 63 дні. У 2021-м быў звольнены з РНПЦ нейрахірургіі праз спазненне на працу ў дзень вызвалення з ізалятара. Пасля гэтага працаваў у прыватным медцэнтры.
У траўні 2024-га Бадамшын быў прыгавораны да 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу паводле арт. 342 КК.
З пазнакай “судзімасць не пагашаная” ў спіс унесена яшчэ дзевяць чалавек — Андрэй Клім, Ягор Краўчанка, Станіслаў Асіпчук (усе — паводле ч. 1 арт. 3614), Дзмітрый Сілін, Наталля Паўловіч, Іван Скамарох, Яўген Кастыка, Аляксандр Бабіч (усе — паводле ч. 1 і 2 арт. 3614), а таксама Максім Ганчароў (арт. 3691, ч. 1 і 2 арт. 3614).
Пазнака “адбывае пакаранне” стаіць насупраць імёнаў яшчэ пяці дададзеных у пералік — Алены Аршанскай, Дзяніса Пілата, Наталлі Уласавай (усе — паводле ч. 1 і 2 арт. 3614), а таксама Аляксандра Петрашкевіча (ч. 3 арт. 361, ч. 1 і 2 арт. 3614) і грамадзяніна Расіі Рамана Шаркова (ч. 1 арт. 130, ч. 3 арт. 361, ч. 1 і 2 арт. 3614).
Даведка “Позірку”:
- арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы;
- арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
- арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі;
- арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
- арт. 3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаДля забеспячэння прысутнасці ў Беларусі і Расіі "Нямецкая хваля" робіць стаўку на тэхрашэнні, якія не пагражаюць бяспецы карыстальнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля тавараў айчыннай вытворчасці ў розніцы зменшылася на 4,4 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ПалітыкаАдток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23–24 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПольшча тыдзень не фіксуе актыўнасці мігрантаў на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



