Звыш 20 млн рублёў сабрана на рэспубліканскім суботніку 18 красавіка — Белстат

25 красавіка, Позірк. Па выніках рэспубліканскага суботніка 18 красавіка “налічана <…> для пералічэння” 20 млн 84 тыс. рублёў — на 2,1% больш, чым па выніках аналагічнага мерапрыемства ў кастрычніку 2025-га, і на 8,3% больш, чым у красавіку таго ж года, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Паводле даных Белстата, у суботніку на мінулым тыдні паўдзельнічала 2 млн 302,3 тыс. чалавек.
У дзень яго правядзення ўрад назваў папярэднюю суму сабраных сродкаў — больш за 18 млн рублёў.
У 2025 годзе ў Беларусі прайшлі два суботнікі. Згодна з данымі Белстата, падчас красавіцкай акцыі было сабрана 18 млн 549,4 тыс. рублёў, кастрычніцкай — 19 млн 668,7 тыс.
“Заробленыя” на апошнім суботніку сродкі, як і летась увесну, пойдуць на “стварэнне сталай экспазіцыі будучага Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі”, а таксама на “іншыя звязаныя з гэтым работы” (пасля леташняга восеньскага на музей было накіравана 50% сродкаў).
Беларускае заканадаўства забараняе прымусовую працу. Тым не менш удзел у суботніку — перанятай у СССР практыцы ўцягвання грамадзян у “грамадска карысную занятасць” без аплаты іх працы — фактычна прымусовы, прынамсі для работнікаў бюджэтных арганізацый. Паўсюднай стала практыка пабораў “на суботнік”.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаДля забеспячэння прысутнасці ў Беларусі і Расіі "Нямецкая хваля" робіць стаўку на тэхрашэнні, якія не пагражаюць бяспецы карыстальнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля тавараў айчыннай вытворчасці ў розніцы зменшылася на 4,4 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ПалітыкаАдток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23–24 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПольшча тыдзень не фіксуе актыўнасці мігрантаў на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



