За мінулыя суткі міліцыя атрымала звыш 500 паведамленняў пра званкі тэлефонных ашуканцаў

25 красавіка, Позірк. За мінулыя суткі, 24 красавіка, у міліцыю паступіла больш за 500 паведамленняў пра званкі тэлефонных ашуканцаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Зарэгістравана 55 злачынстваў, здзейсненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Аддзел арганізацыі апрацоўкі ашуканскіх аперацый МУС ініцыяваў блакаванне 16 фішынгавых інтэрнэт-рэсурсаў (падробленыя гандлёвыя пляцоўкі, банкі ці сэрвісы, неадрозныя ад сапраўдных).
46 замежным плацежным рэквізітам, якія выкарыстоўваюцца для махлярства, заблакаваная магчымасць правядзення транзакцый.
Прыпыненыя выдатковыя аперацыі па 93 рахунках.
“Аператыўнікамі затрыманыя чацвёра кур’ераў, якія працавалі ў інтарэсах аферыстаў, у тым ліку двое замежнікаў. У іх канфіскавана звыш 140 тыс. рублёў у эквіваленце”, — гаворыцца ў паведамленні.
Заяўлена, што паводле спосабу здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў лідзіруе купля тавараў на інтэрнэт-пляцоўках, затым ідуць вішынг ад імя службовых асоб (тэлефонныя махлярствы), фішынг і гандаль на фінансавых біржах.
Як паведамляў “Позірк”, 22 красавіка супрацоўнікі сталічнага крымінальнага вышуку затрымалі дваіх 21-гадовых грамадзян “суседняй краіны”, якія, паводле звестак МУС, “працавалі кур’ерамі тэлефонных ашуканцаў”. 14 красавіка паведамлялася, што ў Мінску затрыманыя 18-гадовыя кур’еры ашуканцаў, якія прыехалі “з суседняй краіны”.
Часта сілавыя ведамствы выкарыстоўваюць фармулёўку пра “суседнюю краіну”, калі не хочуць наўпрост казаць пра дачыненне фігурантаў злачынстваў да Расіі.
У 2020-м было зарэгістравана 4.290 супрацьпраўных дзеянняў па факце, кваліфікаваных, як махлярства, 2021-м — 4.744 (+10,6% — тут і далей да папярэдняга года), 2022-м — 7.384 (+55,6%), 2023-м — 11.715 (+58,7%), 2024-м — 12.774 (+9%), 2025-м — 11.204 (-12,3%).
Такім чынам, за пяць гадоў колькасць злачынстваў гэтай катэгорыі павялічылася ў 2,6 раза.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваВецер перашкаджаў пажарным тушыць агонь на адкрытай пляцоўцы аднаго з прадпрыемстваў МінскаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДоля стратных арганізацый у студзені — лютым павялічылася ва ўсіх рэгіёнах Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



