На сустрэчы з Ціханоўскай Стармер асудзіў атакі Лукашэнкі на дэмакратыю, падтрымаў санкцыі — урад Вялікабрытаніі

3 чэрвеня, Позірк. На сустрэчы са Святланай Ціханоўскай 2 чэрвеня ў Лондане прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер падкрэсліў падтрымку яго краінай свабоднай і дэмакратычнай Беларусі, паведаміла прэс-служба брытанскага кабінета.
Стармер “асудзіў няспынныя атакі Лукашэнкі на дэмакратыю і ўтрыманне пад вартай палітвязняў”.
Прэм’ер-міністр “пацвердзіў нязменную падтрымку Вялікабрытаніяй выкарыстання санкцый для здзяйснення пастаяннага ціску на рэжым”.
“Спадарыня Ціханоўская таксама распавяла пра свой нядаўні візіт у Кіеў, і лідары абмеркавалі сваю непахісную падтрымку суверэнітэту Украіны”, — адзначаецца ў прэс-рэлізе.
Прэм’ер-міністр “аддаў належнае спадарыні Ціханоўскай за яе смеласць у барацьбе за свабодную і дэмакратычную Беларусь”.
Бакі “выказалі надзею на хуткую сустрэчу”.
Раней прэс-служба Ціханоўскай паведаміла, што палітыкі абмеркавалі падтрымку дэмакратычнай Беларусі, сітуацыю з палітвязнямі, неабходнасць дапамогі незалежным СМІ і грамадзянскай супольнасці, а таксама “прыцягненне рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за міжнародныя злачынствы, уключаючы вываз украінскіх дзяцей“.
Асаблівая ўвага была нададзеная “сінхранізацыі санкцыйнай палітыкі Лондана і ЕС“, а таксама “ролі Беларусі ў еўрапейскай бяспецы і залежнасці Мінска ад Расіі“.
Акрамя таго, Ціханоўская заклікала Вялікабрытанію разгледзець магчымасць далучэння да Міжнароднага гуманітарнага фонду і “ставіць беларускае пытанне на пляцоўках G7 і G20“, дзе Лондан прыме старшынства ў 2027 годзе.
Ціханоўская ўпершыню сустрэлася са Стармерам у сакавіку 2023 года, калі яго Лейбарысцкая партыя знаходзілася ў апазіцыі. Тады абмяркоўваліся пытанні санкцый, прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці, дапамогі дэмакратычнаму руху.
У ліпені 2024 года Ціханоўская правяла перамовы са Стармерам ужо як з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі. “Абмеркавалі сітуацыю ўнутры Беларусі, праблему палітвязняў, фармалізацыю адносін паміж Вялікабрытаніяй і дэмакратычнымі сіламі Беларусі, падтрымку незалежных СМІ, сумесныя дзеянні на міжнароднай арэне, пытанні, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Вялікабрытаніі“, — паведаміў тады “Позірку“ галоўны дарадца дэмлідара Франак Вячорка.

- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ студзені–жніўні 2026 года нехарчовыя тавары найхутчэй даражэлі ў Мінску, паслугі — у Гродзенскай вобласціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў верасні знізіўся на 1,3%, з пачатку 2026 года — вырас на 2,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ верасні суседнія краіны ЕС зафіксавалі найменшую за паўгода колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа восем месяцаў звольнена на 7,3% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавышае 6 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

