Мінск 01:25

ТРВОД паведаміла пра двух патанулых мужчын — у Бабруйску і Сенненскім раёне

Ілюстрацыйнае фота: ТРВОД

3 чэрвеня, Позірк. Пра ўтапленне двух мужчын паведаміла 3 чэрвеня Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).

Днём 2 чэрвеня ў Бабруйску (Магілёўская вобласць) было знойдзена цела мужчыны 1978 года нараджэння.

Адзначаецца, што 31 траўня ён “сышоў з дому і не вярнуўся”.

Цела загінулага вынята супрацоўнікамі МНС з кар’ера. “Яно знаходзілася за два метры ад берага на двухметровай глыбіні”, — гаворыцца ў паведамленні.

Меркаваная прычына смерці — падзенне ў ваду, адзначае ТРВОД.

3 чэрвеня стала вядома пра гібель мужчыны 1992 г.н. у возеры Рубоўскае каля вёскі Запруддзе Сенненскага раёна (Віцебская вобласць).

Цела загінулага знойдзена за дзесяць метраў ад берага, вынятае з вады супрацоўнікамі МНС.

“Напярэдадні мужчына адправіўся на рыбалку, аднак дадому не вярнуўся”, — паведамілі ў ТРВОД.

Згодна з інфармацыяй ТРВОД, у 2025 годзе зарэгістраваныя 492 здарэнні на вадаёмах, у тым ліку 54 — з непаўналетнімі (у 2024-м — 586 і 75 адпаведна; -16% і -28%).

Ад утаплення загінула 278 чалавек (368; -24,5%), у тым ліку 12 непаўналетніх (22; -45,5%).

Падзяліцца: