Мінск 01:26

У суд Брэсцкага раёна накіраваная крымінальная справа аб ДТЗ, у якім кіроўца не прапусціў хуткую дапамогу

3 чэрвеня, Позірк. Пракуратура Брэсцкай вобласці накіравала ў суд Брэсцкага раёна крымінальную справу кіроўцы маршрутнага таксі, які не прапусціў хуткую дапамогу, паведамляе Генеральная пракуратура.

Згодна з матэрыяламі справы, 64-гадовы кіроўца маршрутнага таксі раніцай 6 студзеня 2026 года на мікрааўтобусе “Мерседэс Бенц Спрынтар“ рухаўся па вул. Гарадской у Брэсце. Перад рэгуляваным скрыжаваннем з трасай М1/Е30 Брэст (Казловічы) — Мінск — мяжа Расіі ён спыніўся на светлафоры.

Пры ўключэнні зялёнага сігналу абвінавачаны не заўважыў аўтамабіль хуткай дапамогі, які набліжаўся да скрыжавання з пробліскавымі маякамі, здарылася сутыкненне.

У выніку ДТЗ 68-гадовая пасажырка таксі атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Паведамляецца, што абласная пракуратура прыйшла да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачання і пагадзілася з кваліфікацыяй здзейсненага паводле ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў). Кіроўцу пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Абвінавачаны знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Падзяліцца: