Лукашэнка разумее, што ў выпадку паўторнай агрэсіі з тэрыторыі Беларусі рэакцыя Кіева будзе іншай — экс-амбасадар Украіны Кізім

26 красавіка, Позірк. Апошнія дзеянні і заявы Аляксандра Лукашэнкі, якія тычацца абароннай сферы, “разлічаныя перш за ўсё не на Украіну, а на саміх беларусаў з мэтай умацавання сваёй улады”. Пра гэта заявіў у каментарыі выданню “Глаўком” былы амбасадар Украіны ў Беларусі (2017–2023) Ігар Кізім.
“Лукашэнка заўсёды да нечага “рыхтуецца”, у прыватнасці, да знешніх пагроз, калі сітуацыя для яго становіцца некамфортнай. Так можна трымаць грамадства ў тонусе і ўтрымліваць яго ад праяў незадаволенасці”, — сказаў дыпламат.
Паводле яго слоў, Лукашэнка “заўсёды, прынамсі, пасля 2014 года” разглядаў Украіну як “пагрозу сваёй уладзе”, у тым ліку праз магчымае “пранікненне ўзброеных фарміраванняў патрыятычных беларусаў”. На гэтым фоне, дадаў Кізім, у Беларусі пачалося будаўніцтва вайсковай інфраструктуры паблізу мяжы з Украінай.
“Але відавочна, што любая інфраструктура, у прыватнасці, ваенная — небяспечная для нас, паколькі яна можа быць выкарыстана расіянамі, як гэта было ў 2022 годзе. Зрэшты, цяпер гэта таксама будзе праблематычным для Лукашэнкі, паколькі ён разумее, што рэакцыя з украінскага боку гэтым разам будзе іншай”, — падкрэсліў былы амбасадар.
На яго думку, Лукашэнка цяпер “сапраўды думае аб абароне сваіх межаў і неабходнасці ўзмацнення Узброеных сіл з улікам досведу вайны ва Украіне”, але “менавіта з мэтай умацавання сваёй улады і кансервавання сістэмы, якую ён будаваў у Беларусі цягам апошніх 30 гадоў”.
“Ён баіцца, і гэты страх патрабуе ад яго гучных публічных дзеянняў”, — дадаў Кізім.
23 красавіка, адказваючы на пытанні журналістаў, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў супраць далейшага ўцягвання Беларусі ў расійска-ўкраінскую вайну.
“У расіян шмат хворых і фантастычных ідэй. Таму вельмі не хочацца, каб Беларусь была ўцягнутая ў гэтыя фантастычныя ідэі, каб яны ператварыліся ў жудасную рэальнасць”, — сказаў Зяленскі.
17 красавіка пасля дакладу галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны Аляксандра Сырскага Зяленскі паведаміў, што ў Беларусі “адбываецца будаўніцтва дарог да Украіны і ўладкаванне артылерыйскіх пазіцый”.
“Лічым, што Расія ў чарговы раз будзе спрабаваць уцягнуць у сваю вайну Беларусь“, — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, украінскі бок фіксуе “спробы акупацыйнага кантынгенту правесці перагрупоўку сіл — найхутчэй з мэтай кампенсаваць дэфіцыт асабістага складу“.
У сувязі з гэтым, адзначыў Зяленскі, “становіцца больш відавочным, для чаго на тэрыторыі Беларусі павысілі актыўнасць Узброеных сіл“.
Прэзідэнт паведаміў, што даручыў па адпаведных каналах “перасцерагчы фактычнае кіраўніцтва Беларусі пра гатоўнасць Украіны абараняць сваю зямлю і незалежнасць”.
Як заявіў кіраўнік Цэнтра процідзеяння дэзінфармацыі Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Каваленка, Беларусь, “падобна, атрымала задачу ад РФ перад іх вяснова-летняй спробай штурмавых дзеянняў на ўсходзе і поўдні [Украіны], трымаць у напружанні нашы сілы“. На ягоную думку, правакацыі з боку Беларусі “будуць памылкай для Лукашэнкі і яго рэжыму”.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. Увесь гэты час улады практычна без перапынку праводзяць вучэнні сілавога блока.

- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым знізілася прадукцыйнасць працы, год таму быў рост (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаНародны саюз Германіі па догляду за ваеннымі магіламі не вядзе дзейнасць у Беларусі пасля прымусовага закрыцця мінскага офіса — МЗС ФРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка


