Прыводзіцца ў гатоўнасць тактычная група 6-й мехбрыгады, якая базуецца ў Гродне

20 траўня, Позірк. У гатоўнасць да “выканання задач па прызначэнні” прыводзіцца батальённая тактычная група 6-й асобнай механізаванай брыгады (дыслакуецца ў Гродне) Заходняга аператыўнага камандавання, паведаміла 20 траўня прэс-служба Міністэрства абароны.
Ваеннае ведамства сцвярджае, што гэта робіцца “ў рамках праверкі”.
“Асабісты склад на штатным узбраенні рушыць у прызначаны раён, дзе выканае комплекс мерапрыемстваў па інжынерным абсталяванні раёнаў і пазіцый”, — гаворыцца ў паведамленні без пазнакі канкрэтнага месца, дзе будуць рабіцца згаданыя дзеянні.
Вайскоўцы правядуць заняткі па баявой падрыхтоўцы з “практычнай адпрацоўкай пытанняў вядзення абарончых дзеянняў па прыкрыцці асноўных дарожных напрамкаў”, а таксама трэніроўкі “па высоўванні на загадзя падрыхтаваныя рубяжы”.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства


