Вальшчык лесу загінуў у Чачэрскім раёне
23 чэрвеня, Позірк. Аб гібелі 22 чэрвеня ў Чачэрскім раёне (Гомельская вобласць) вальшчыка лесу паведамляе Следчы камітэт.
Па інфармацыі СК, 59-гадовы работнік Бабіцкага лясніцтва ДСЛГУ “Чачэрскі спецлясгас” працаваў на ўчастку: “Каля поўдня мужчына спілаваў дрэва, якое пры падзенні закранула сухастой, і вярхушка, якая адламалася, упала зверху на яго. Ад атрыманых траўм вальшчык памёр”.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група: “Следчым з прыцягненнем спецыялістаў Дзяржкамітэта судовых экспертыз праводзіўся агляд, зафіксавана следавая карціна. Канфіскаваны бензапіла, каска, навушнікі, часопіс рэгістрацыі інструктажу па ахове працы”.
Раённым аддзелам СК праводзіцца праверка.
Міністэрства лясной гаспадаркі аб трагедыі не паведамляе.
Стужка навін
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМУС: Пасля ўвядзення выбарачнага даглядання рэчаў навучэнцаў спыненыя чатыры спробы праносу нажоў і патронаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаУ верасні Беларусь была на апошнім месцы ў ЕАЭС па зніжэнні цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКожная чацвёртая з 200 тыс. адзінак тэхнікі ў машынна-трактарным парку АПК мае патрэбу ў рамонце — даныя МінсельгасхарчаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка

