Кіраўнік Гомельскай вобласці пра ўльтыматум Зяленскага: Ніхто ніякай боязі не бачыць

23 чэрвеня, Позірк. Вядзецца сталая праца па арганізацыі бяспекі — “не толькі на мяжы, але і агулам <…> для нашых жыхароў”, заявіў журналістам старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко 23 чэрвеня ў Мінску пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Абласны кіраўнік выказаўся на тэму бяспекі, адказваючы на пытанне пра стаўленне жыхароў рэгіёну да ўльтыматуму прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага — самастойна прыбраць рэтранслятары, якія, паводле яго слоў, дапамагаюць расійскім дронам біць па ўкраінскай тэрыторыі, або гэта зробіць Кіеў.
“Прэзідэнту было паведамлена пра ўзаемадзеянне, пра сітуацыю на прыгранічных раёнах, у прынцыпе, на ўсёй мяжы, — сказаў Крупко (на падставе відэазапісу ў неафіцыйным тэлеграм-канале прэс-службы Лукашэнкі). — Напэўна, нікому не сакрэт, што ў гэтай сітуацыі ўжо не першы год пагранічнікі нясуць узмоцненую службу па кантролю мяжы, па ўзаемадзеяннях з насельніцтвам, з іншымі службамі сілавога блока. Таму сітуацыя, ну, у цэлым яна, як і ў свеце, складаная, але стабільная, кантраляваная, і пытанні бяспекі сёння на найважнейшым узроўні”.
“Таму было паведамлена, што ўсе працэсы — як і ў цэнтры Гомельскай вобласці, як у цэлым у рэспубліцы, — ідуць дакладна, зладжана. Працуе эканоміка, працуюць сацыяльныя ўстановы, і ніхто ніякай боязі не бачыць. Вядома, у размове з кіраўніком дзяржавы была падкрэсленая тэма, што прэзідэнт папрасіў перадаць жыхарам Гомельскай вобласці, каб яны ні пра што не хваляваліся і нічога не турбаваліся, што ў нас хопіць сіл і сродкаў адбіць напад любога агрэсара. Усё будзе зроблена дзеля бяспекі нашых грамадзян Рэспублікі Беларусь”.
Крупко лічыць, што ультыматум быў высунуты для таго, каб “збіць хвалю” з тэмы аўтобуса з беларускімі дзецьмі ў Бранскай вобласці Расіі, па якім, як сцвярджаюць у Мінску і Маскве, ударылі менавіта ўкраінскія войскі.
“Мы, напэўна, разумеем гэтыя трукі, хітрыкі, калі ўзнімаецца іншая тэма і адводзіцца ад асноўнай тэмы, якая сёння абмяркоўваецца жыхарамі Гомельскай вобласці, ды і ў цэлым усёй краіны, ад той трагедыі, якая адбылася з абстрэлам аўтобуса, — заявіў кіраўнік вобласці. — Загінуў чалавек, пацярпелі дзеці, дарослыя, і гэтая сітуацыя, напэўна, дае такую жорсткую ацэнку людзей, ні ў чым не вінаватых людзей, якія пацярпелі, проста ехалі на адпачынак”.
“Я паведаміў прэзідэнту, як разгортвалася ў тыя дні сітуацыя, як зладжана працавалі (у першую чаргу, з расійскім бокам, з часовым выканаўцам абавязкаў губернатара),
як ішла каардынацыя дзеянняў па аказанні хуткай медыцынскай дапамогі, псіхалагічнай дапамогі і арганізацыя ў цэлым вяртання дарослых і дзяцей на Гомельшчыну дадому. Я паведаміў кіраўніку дзяржавы пра зладжаную сітуацыю ў працы з урадам, адміністрацыяй, працы з усімі міністэрствамі з беларускага боку”, — дадаў ён.
17 чэрвеня аўтобус з выхаванцамі рэчыцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 2 (Гомельская вобласць) трапіў пад удар у Бранскай вобласці РФ. У транспартным сродку, які накіроўваўся з Рэчыцы ў Геленджык, знаходзілася 44 пасажыры, з іх 28 дзяцей-спартсменаў 2014–2015 гадоў нараджэння. Там жа былі ўдзельнікі мясцовай танцавальнай студыі.
Першапачаткова заяўлялася, што пацярпела восем чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей (расійскі бок дагэтуль прыводзіць такія звесткі). Пазней МЗС Беларусі ўдакладніла, што пацярпелых шэсць, у тым ліку пяць — дзеці. Іх шпіталізавалі ў бальніцы Бранскай вобласці (аднаму дзіцяці зробленая аперацыя). 18 чэрвеня пецярых дзяцей і аднаго дарослага з расійскіх бальніц перавезлі ў медустановы Мінска. Астатнія вярнуліся ў Рэчыцу ўвечары 17 чэрвеня.
Сярод тых, хто суправаджаў дзяцей, была жонка трэнера з Рэчыцкай ДЮСШ-2 Вікторыя Гарошка, яна загінула.
Беларусь і Расія абвінавацілі Украіну ў тым, што здарылася, Кіеў дачыненне адмаўляе. Следчы камітэт РФ 23 чэрвеня заявіў, што загад на ўдар па аўтобусе аддалі камандуючы Сіламі беспілотных сістэм УСУ Роберт Броўдзі і начальнік ГУР Мінабароны Украіны Алег Івашчанка, а непасрэднымі выканаўцамі былі вайскоўцы Ігар Жукаў, Дзмітрый Ткачэнка і Уладзіслаў Навум.
19 чэрвеня Уладзімір Зяленскі даў Лукашэнку тыдзень на зняцце з вышак рэтранслятараў для навядзення дронаў уздоўж мяжы з Украінай: “Калі ён гэта не зробіць, зробім мы”. Палітык таксама заклікаў Лукашэнку спыніць пастаўку нафтапрадуктаў расійскаму войску.
На наступны дзень у звароце да суайчыннікаў ён заявіў, што Украіне вядома “пра чатыры такія рэтранслятары ў Беларусі — у Гомельскай і Брэсцкай абласцях”, і паўтарыў, што Беларусь “мае час, каб дэмантаваць гэтае абсталяванне”.
У інтэрв’ю тэлеканалу ТСН 21 чэрвеня Зяленскі зноў заявіў, што Лукашэнка цягам найбліжэйшага тыдня мае прадэманстраваць канкрэтныя крокі па дээскалацыі.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордны за апошнія чатыры тыдні сутачны лік спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


