Падлетка без правоў папрасіў сесці за стырно п’яны ўладальнік аўто — падрабязнасці смяротнай аварыі ў Клічаўскім раёне

23 чэрвеня, Позірк. Следчы камітэт раскрыў падрабязнасці смяротнай аварыі, якая здарылася 21 чэрвеня ў Клічаўскім раёне (Магілёўская вобласць).
Пра трагічнае здарэнне раней паведамляла абласное ўпраўленне МУС. Было заяўлена, што 21 чэрвеня каля 21:00 на 2-м кіламетры дарогі Клічаў — Смалярня — Буднёў 16-гадовы кіроўца за стырном аўтамабіля “Опель Астра” не даў рады кіраванню, з’ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку ДТЗ загінуў 16-гадовы пасажыр, іншую пасажырку шпіталізавалі з траўмамі.
Паводле новай інфармацыі ад СК, 16-гадовага школьніка, які не мае правоў кіроўцы, папрасіў сесці за стырно нецвярозы ўладальнік аўтамабіля — 36-гадовы жыхар Клічава.
“Апрача іх у машыне знаходзіліся 16-гадовы навучэнец каледжа і дзве 15-гадовыя аднакласніцы бяспраўніка, — гаворыцца ў паведамленні. — Падлетак не даў рады кіраванню. Машына вылецела ў левы па ходзе руху кювет і некалькі разоў перакулілася. У выніку аварыі 16-гадовы пасажыр загінуў, адна з дзяўчынак шпіталізаваная”.
Адзначаецца, што ўладальнік аўтамабіля пасля аварыі ўцёк з месца здарэння, але неўзабаве быў затрыманы.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДля маючых патрэбу пабудавана ў паўтара раза менш кватэр, чым пяць гадоў таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, ПалітыкаКраіны Захаду канстатуюць захаванне рэгіянальнай пагрозы з боку рэжыму ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства


