Лукашэнка накіраваны на большае ўзаемадзеянне з Кыргызстанам і павелічэнне паставак у Малайзію
31 жніўня, Позірк. Беларусь надае “важнае значэнне паслядоўнаму пашырэнню кантактаў з Кыргызстанам”, “нарошчванню ўзаемадзеяння ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і іншых структур”, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 31 жніўня прэзідэнта гэтай сярэднеазіяцкай краіны Садыра Жапарава з Днём незалежнасці.
Згодна з паведамленнем прэс-службы віншавальніка, ён падзякаваў кыргызстанскаму кіраўніку за “асабістую падтрымку імкнення Беларусі стаць паўнапраўным членам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва”.
“Адносіны дружбы і павагі, якія склаліся паміж Мінскам і Бішкекам, дазволяць нам паспяхова супрацьстаяць беспрэцэдэнтным глабальным узрушэнням і ўзбагаціць партнёрства новымі ідэямі і перспектыўнымі праектамі”, — лічыць Лукашэнка.
У віншаванні Абдуле II — вярхоўнаму кіраўніку Малайзіі, якая ў гэты дзень таксама адзначае Дзень незалежнасці, Лукашэнка падкрэсліў, што Мінск і Куала-Лумпур “здолелі пабудаваць асновы плённага двухбаковага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва на міжнародных пляцоўках”.
Беларусь, сцвярджае ён, гатовая павялічыць пастаўкі хімічнай прадукцыі і харчавання ў гэтую краіну ў Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама развіць “дагаворна-прававую базу эканамічнага партнёрства” і “пашырыць кантакты на ўсіх узроўнях”.
Паводле даных МЗС, тавараабарот Беларусі з Кыргызстанам у 2021 годзе склаў 97,1 млн долараў (беларускі экспарт — 86,2 млн), з Малайзіяй — 172,5 млн (115,4 млн). Актуальных даных у адкрытым доступе няма.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



