У ПАСЕ заклікалі беларускія ўлады не прыводзіць у выкананне смяротны прысуд Таратуту
20 кастрычніка, Позірк. Не прыводзіць у выкананне смяротны прысуд у дачыненні да Аляксандра Таратуты заклікаў беларускія ўлады генеральны дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па пытанні адмены смяротнага пакарання Аляксандр Нікалоскі (Паўночная Македонія).
Нікалоскі “самым рашучым чынам” асудзіў прыгавор, вынесены Мінскім абласным судом, адначасова выказаўшы “глыбокія спачуванні” ўсім пацярпелым ад учыненага Таратутам “жахлівага злачынства”.
Як і прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Петэр Стана, гендакладчык ПАСЕ адзначыў, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе выносяць і прыводзяць у выкананне смяротныя прыгаворы насуперак сусветнай тэндэнцыі іх адмены. Ён падкрэсліў, што смяротная кара незваротная, наносіць удар па самой сутнасці чалавечай годнасці і ёй не павінна быць месца ні ў адным сучасным грамадстве.
Мінскі абласны суд вынес Таратуту смяротнае пакаранне за забойства трохгадовага сына.
Маці дзіцяці асуджаная на максімальны тэрмін пазбаўлення волі — 25 гадоў ва ўмовах строгага рэжыму.
37-гадовую Анастасію Таратуту і 48-гадовага Аляксандра Таратуту прызналі вінаватымі паводле ч. 2 арт. 154 (наўмыснае прычыненне працяглага болю, пакут спосабамі, якія выклікаюць асаблівыя фізічныя і псіхічныя пакуты, сістэматычнае нанясенне пабояў (катаванне), здзейсненае ў дачыненні да заведама непаўналетняга, асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане і ў залежным становішчы) і пунктаў 2, 6, 15 ч. 2 арт. 139 (наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека (забойства), заведама малалетняга, асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане, учыненае з асаблівай жорсткасцю, групай асоб) Крымінальнага кодэкса.
Паводле звестак следства, у студзені 2023 года бацькі не менш як 14 разоў ударылі дзіця. Калі хлопчык быў ужо мёртвы, яны выклікалі хуткую дапамогу. Сцвярджаецца, што мужчына і жанчына збівалі дзіця за дрэнныя паводзіны, ён быў знясілены: на момант смерці важыў 7 кг.
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры кварталы 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася на 2,7 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча тры тыдні не фіксуе нелегальных мігрантаў на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваАб'ём інвестыцый у нематэрыяльныя актывы ў Беларусі "не ўражвае" — кіраўнік дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка



