Кантактная група СЕ па Беларусі склала план мерапрыемстваў на два гады

3 снежня, Позірк. Кантактная група Савета Еўропы па Беларусі па выніках пасяджэння 1 снежня ў Страсбургу склала папярэдні план мерапрыемстваў на 2024–2025 гады.
Беларускія дэмакратычныя сілы на сустрэчы прадстаўляла, у прыватнасці, дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і справах студэнтаў Маргарыта Ворыхава.
Як паведаміла Ворыхава “Позірку”, запланаваныя мерапрыемствы “ахопліваюць розныя вобласці”.
“У сукупнасці яны накіраваныя на пашырэнне правоў і магчымасцяў беларускай грамадзянскай супольнасці, юрыстаў, журналістаў і моладзі шляхам прадастаўлення ведаў, навыкаў і падтрымкі пры прапагандзе правоў чалавека, дэмакратычных каштоўнасцяў і рэформаў кіравання ў Беларусі”, — адзначыла дарадца Ціханоўскай.
Усяго, паводле яе слоў, у плане пяць раздзелаў і 11 пунктаў.
Ворыхава падкрэсліла, што план “актыўнасцяў” кантактнай групы ў бліжэйшыя тыдні будзе дапрацоўвацца. Яго зацвярджэнне чакаецца не пазней за 24 студзеня.
Кантактная група СЕ па Беларусі дзейнічае з лістапада 2022 года. З беларускага боку туды ўваходзяць прадстаўнікі дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці.
У кастрычніку гэтага года Савет Еўропы прадаставіў дэмсілам асобны офіс у сваім будынку ў Страсбургу.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”.


- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
