МЗС Чарнагорыі: Беларусь увяла візы для грамадзян краіны
2 лістапада, Позірк. Аб увядзенні Беларуссю з 1 лістапада візавага рэжыму для грамадзян Чарнагорыі паведаміла Міністэрства замежных спраў гэтай балканскай краіны.
У апублікаванай 31 кастрычніка заяве ведамства адзначыла, што атрымала афіцыйную ноту пасольства Беларусі (у Сербіі, прадстаўляе Мінск таксама ў Чарнагорыі. — “Позірк”.). Падгорыцы паведамлена, што з яе грамадзянам для ўезду на беларускую тэрыторыю патрабуецца віза.
МЗС Чарнагорыі зрабіў гэтае паведамленне ў кантэксце пачатку дзеяння новага візавага рэжыму самой Падгорыцы ў дачыненні да грамадзян Беларусі, Кітая, Расіі, Турцыі і Саудаўскай Аравіі.
Пры гэтым, паводле прыведзенай ведамствам інфармацыі кітайскага пасольства ў Падгорыцы, грамадзяне Чарнагорыі захоўваюць магчымасць бязвізавых паездак у Кітай да 31 снежня 2026 года.
Міністэрства рэкамендавала грамадзянам сачыць за афіцыйнымі паведамленнямі кампетэнтных органаў замежных дзяржаў і іх акрэдытаваных у Чарнагорыі дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў аб умовах паездак.
Аб увядзенні Чарнагорыяй з 1 лістапада 2026 года візавага рэжыму для грамадзян Беларусі МЗС балканскай дзяржавы паведаміў 27 ліпеня. Адзначалася, што рашэнне было прынята “ў рамках прывядзення візавай палітыкі краіны ў адпаведнасць з правіламі Еўрапейскага саюза”.
МЗС Беларусі якіх-кольвек афіцыйных заяў наконт увядзення віз для грамадзян Чарнагорыі не рабіў, аднак, як вынікае з актуальнага пераліку дзяржаў, з якімі ў Мінска дзейнічае бязвізавы рэжым, балканскай дзяржавы там ужо няма.
Чарнагорыя не ўваходзіць таксама і ў спіс 38 еўрапейскіх дзяржаў, грамадзяне якіх могуць уязджаць у Беларусь без віз на тэрмін не больш за 30 сутак.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава анансавала ўвядзенне Масквой візавага рэжыму ў дачыненні да грамадзян Чарнагорыі 14 кастрычніка.

- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24–27 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча ўпершыню за апошнія пяць тыдняў зафіксавала спробу незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаМінск прапанаваў Варшаве абмеркаваць уплыў пагранічнай загароды на Белавежскую пушчу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

