Кіраўнік “Белавія” заяўляе, што Мінгандлю ЗША дазволіла карпарацыі “Боінг” працаваць з беларускім авіяперавозчыкам

31 кастрычніка, Позірк. Міністэрства гандлю Злучаных Штатаў Амерыкі 31 кастрычніка выдала карпарацыі “Боінг” дазвол працаваць з беларускай кампаніяй “Белавія”, заявіў дзяржагенцтву БелТА генеральны дырэктар нацыянальнага авіяперавозчыка Ігар Чаргінец.
“Гэта дазволіць “Белавія” наўпрост атрымліваць запасныя часткі, кампаненты, праграмнае забеспячэнне для самалётаў, якія маюцца ў авіякампаніі, — сказаў ён. — Акрамя таго, гэта адкрывае шлях да правядзення перагавораў пра набыццё самалётаў наўпрост у карпарацыі “Боінг”.
“Нагадаю, перад гэтым быў выдадзены такі ж дазвол Міністэрства фінансаў ЗША, і гэта дало тэхнічную магчымасць непасрэднай супрацы “Белавія” з карпарацыяй “Боінг”. Год таму ўрад ЗША выдаў дазвол, які зняў усе санкцыі, палітычныя санкцыі, у дачыненні да “Белавія”, — дадаў ён.
Паводле слоў Чаргінца, усё гэта стала магчымым пасля перагавораў беларускіх уладаў з амерыканскай дэлегацыяй.
Варта адзначыць, што ні Мінгандлю, ані Мінфін ЗША не паведамлялі пра новае рашэнне, якое, паводле сцвярджэння кіраўніка “Белавія”, ужо прынятае.
На прэс-канферэнцыі 29 кастрычніка дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Ігар Голуб сярод іншага заявіў, што “чакаецца яшчэ большае нарошчванне ўзаемадзеяння, зняцце асобных абмежаванняў, адкрыццё авіязносін са Злучанымі Штатамі Амерыкі, якое стаіць <…> у плане перспектывы”.
2 сакавіка 2022 года, неўзабаве пасля поўнамаштабнага расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну, ЗША ўвялі ў дачыненні да “Белавія” абмежаванні, якія тычыліся экспарту прадукцыі авіяцыйнай сферы і ліцэнзавання пэўных самалётаў і запчастак. 9 жніўня 2023 года “Белавія” была ўключаная ў санкцыйныя спісы ЗША.
У верасні 2025-га Злучаныя Штаты Амерыкі разблакавалі частку аперацый з “Белавія”. На гэтым фоне рэжым Аляксандра Лукашэнкі вызваліў і выслаў з краіны паўсотні палітвязняў. У лістападзе таго ж года ЗША скасавалі санкцыі, якія дзейнічалі ў дачыненні да беларускага авіяперавозчыка.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ Грузіі затрымана больш за 60 замежнікаў, якія нелегальна знаходзіліся на тэрыторыі краіны, сярод іх грамадзяне БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла ў гадавым вымярэнні ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 2,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


