Даляр, еўра і юань патаннелі на біржавых таргах 21 кастрычніка
21 кастрычніка, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 21 кастрычніка 2026 года.
Курс долара знізіўся да 2,9713 рубля (-0,57%; -0,017). На супастаўным узроўні ён знаходзіўся 21 жніўня, калі панізіўся з 2,9829 да 2,9756 (-0,24%; -0,0073).
Юань патаннеў да 4,4574 за 10 (-0,47%; -0,021), еўра — да 3,3335 (-0,5%; -0,0168).
Каціроўка расійскага рубля вырасла да 3,6254 за 100 (+0,32%; +0,0117).
На мінулым працоўным тыдні (12-16 кастрычніка) курс долара знізіўся на 0,97% (з 3,0392 да 3,0098 рубля), юаня — на 1,03% (з 4,5531 да 4,5061 за 10), еўра — на 0,59% (з 3,4081 да 3,388); расейскі рубель падаражэў на 0,39% (з 3,5899 да 3,604 за 100).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за дзевяць месяцаў 2026 года вырас на 4,33% (з 2,9027 да 3,0285 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз катыровак цэнтрабанкаў. Па выніках студзеня — жніўня Беларусь была трэцяй.
На першых пазіцыях Расія, дзе долар падаражэў на 7,93% (з 78,2267 да 84,4283 рубля), Украіна — 5,84% (з 42,3878 да 44,8624 грыўны) і Малдова — 5,75% (з 16,7925 да 17,7575 лея).
Менш вырасла каціроўка долара ў Латвіі, Літве, Эстоніі (уваходзяць у еўразону) — на 3,48% (з 0,8511 да 0,8624 еўра), у Кыргызстане — на 0,04% (з 87,4177 да 87,4483 сома).
У верасні долар у Беларусі патаннеў на 0,37% — чацвёртае месца пасля Казахстана (-5,47%), Расеі (-1,37%) і Арменіі (-0,45%).

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваЗамежным грамадзянам выдадзена каля 2 тыс. беларускіх электронных віз — НЦЭП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаВераснёўская інфляцыя ў Беларусі была вышэй, чым у Расіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаДзевяць банкаў увялі новаўвядзенні пры працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНа складах у Мінску захоўваецца 120,4% сярэднямесячнага аб'ёму прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
