Мінск 00:10

З пачатку 2026 года з-за крытычных дэфектаў Дзяржбуднагляд прыпыняў працу на 73 аб’ектах

Ілюстрацыя: 1prof.by

20 кастрычніка, Позірк. За студзень — верасень 2026 года на больш чым 8,5 тыс. аб’ектах будаўніцтва выяўлена звыш 167 тыс. дэфектаў, а на 73 з-за крытычных дэфектаў прыпынялася праца. Такія даныя прывёў намеснік начальніка дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Дзяржкамітэта па стандартызацыі Вадзім Караленка 20 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Чыноўнік адзначыў, што на сённяшні дзень застаецца актуальным пытанне якасці выканання работ: “Па аб’ектах толькі жыллёвага будаўніцтва выяўлена больш за 25 тыс. дэфектаў і парушэнняў”.

Таксама, паводле яго слоў, “бываюць выпадкі”, калі інжынерна-транспартная інфраструктура адстае ад графіка: “Дом ужо гатовы, а яшчэ ні дарожак, ні тратуараў, нават часцяком і інжынерных сетак не ўведзена ў эксплуатацыю. Хоць [заканадаўствам замацавана, што] спачатку ўводзіцца інжынерна-транспартная інфраструктура і затым толькі можна ўводзіць у эксплуатацыю жылыя дамы”.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: