У прыватным доме ў Магілёве знойдзеныя целы жанчыны и яе сужыцеля пенсійнага веку
20 кастрычніка, Позірк. У Магілёве высвятляюць абставіны гібелі 60-гадовай жанчыны і яе 66-гадовага сужыцеля, целы якіх былі знойдзеныя ў прыватным доме ўвечары 19 кастрычніка. Пра гэта паведамляе magilev.by.
Як адзначыла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Таццяны Старасотнікавай, “на целах загінулых не было знешніх прыкмет гвалтоўнай смерці”.
Паводле папярэдніх звестак, жанчына памерла ад атручвання этылавым спіртам, мужчына — ад вострай сардэчнай недастатковасці. Каб удакладніць прычыны смерці і праверыць наяўнасць атрутных рэчываў у арганізмах загінулых, прызначаныя судова-медыцынскія і хімічныя экспертызы.
7 жніўня ў адной з кватэр у Быхаве Магілёўскай вобласці былі знойдзеныя целы 58-гадовай жанчыны і двух мужчын ва ўзросце 59 і 60 гадоў. Знешніх прыкмет гвалтоўнай смерці на целах следчыя не выявілі. Правяраліся версіі атручвання этыленгліколем або сурагатным алкаголем.
У траўні 2026 года ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці ад атручвання сурагатным алкаголем памерла тры чалавекі.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗ пачатку 2026 года з-за крытычных дэфектаў Дзяржбуднагляд прыпыняў працу на 73 аб'ектах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка



