На мяжы Латвіі з Расіяй спыненая кантрабанда буйной партыі беларускіх цыгарэт, схаваных у моркве

20 кастрычніка, Позірк. Аб выяўленні супрацоўнікамі мытнага ўпраўлення Службы дзяржаўных даходаў Латвіі 852,8 тыс. цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі, схаваных у грузе свежай морквы, паведаміла мытная служба балтыйскай дзяржавы.
10 кастрычніка на мытны пункт Грабнёва (з расійскага боку Убылинка, Пскоўская вобласць) з РФ прыбыў грузавік з морквай. Пры даглядзе ў кардонных скрынках былі выяўленыя абсталяваныя ў ніжняй частцы падвойныя адсекі, дзе знаходзілася 42.640 пачкаў цыгарэт марак Queen Menthol, Queen Superslims і NZ Black.
Сума нявыплачаных падаткаў на гэтую партыю ацэньваецца латвійскім бокам у 250 тыс. еўра.
У той жа дзень падаткова-мытная паліцыя распачала крымінальны працэс па факце кантрабанды ў буйным памеры. Затрыманы адзін чалавек, якога суд пастанавіў змясціць пад варту.
Дасудовае расследаванне працягваецца, пры гэтым, як адзначаецца ў прэс-рэлізе, “у інтарэсах следства дадатковая інфармацыя не выдаецца“.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗ пачатку 2026 года з-за крытычных дэфектаў Дзяржбуднагляд прыпыняў працу на 73 аб'ектах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: Інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі ў гадавым вымярэнні на 10,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваГенпракуратура канстатуе рост колькасці карупцыйных злачынстваў у 2026 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка


