Грамадзянін Польшчы беларускага паходжання спрабаваў перагнаць у РФ “знаёмаму беларусу” аўтамабіль, які шукаюць у Германіі
20 кастрычніка, Позірк. Польскія памежнікі не дазволілі 22-гадоваму грамадзяніну Польшчы беларускага паходжання вывезці з краіны аўтамабіль “Таёта”, паведаміла 20 кастрычніка прэс-служба Памежнай аховы гэтай дзяржавы.
Паводле інфармацыі ведамства, гэта адбылося 19 кастрычніка ў пункце пропуску Гжэхоткі на мяжы з Калінінградскай вобласцю РФ (з расійскага боку — Мамонава-2).
Адзначаецца, што аўтамабіль значыўся ў базах даных як зніклы на тэрыторыі Германіі. Кіроўца сцвярджаў, што транспартны сродак належыць яго “знаёмаму беларусу”, і ён вязе машыну менавіта яму.
Кошт аўтамабіля ацэньваецца ў 70 тыс. злотых (каля 18 тыс. долараў).
Стужка навін
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: Інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі ў гадавым вымярэнні на 10,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваГенпракуратура канстатуе рост колькасці карупцыйных злачынстваў у 2026 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–19 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


