Расійскія мытнікі канфіскавалі больш за 2 тоны сібутраміна ў фурах, якія рухаліся ў Беларусь
20 кастрычніка, Позірк. Аб выяўленні дагестанскімі мытнікамі больш за 2 тоны сібутраміна ў трох грузавіках з Турцыі, якія рухаліся транзітам у Беларусь, паведаміла Федэральная мытная служба Расіі.
Адзначаецца, што фуры былі спыненыя на Магарамкентскім мытным пасту. Згодна з дакументамі, у іх перавозіліся біялагічна актыўныя дадаткі. Пры даглядзе інспектары выявілі кардонныя скрынкі з больш чым 46 тыс. капсул для пахудання, а таксама каву і гарбату.
Экспертыза пацвердзіла наяўнасць у канфіскаванай прадукцыі сібутраміну — моцнадзейнага рэчыва (зніжае апетыт. — “Позірк”.), забароненага да ўвозу ў Расію.
Паведамляецца, што мытнікі дзейнічалі сумесна з упраўленнем ФСБ РФ па Дагестане. Узбуджана крымінальная справа па ч. 1.1 арт. 226.1 КК РФ аб незаконным перамяшчэнні моцнадзейных рэчываў праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза. Санкцыя артыкула прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі са штрафам да 1 млн расійскіх рублёў (12,1 тыс. долараў ЗША).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗ пачатку 2026 года з-за крытычных дэфектаў Дзяржбуднагляд прыпыняў працу на 73 аб'ектах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка



