Двое мігрантаў спрабавалі трапіць у Літву праз водапрапускную трубу на мяжы з Беларуссю

20 кастрычніка, Позірк. Пра спробу дваіх меркаваных нелегальных мігрантаў трапіць з Беларусі ў Літву праз водапрапускную трубу на мяжы ў Друскінінкскім самакіраванні паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) пры МУС Літвы.
Адзначаецца, што парушальнікаў у першай палове дня 20 кастрычніка заўважылі супрацоўнікамі памежнай заставы Кабеляй Варэнскага памежнага атрада.
Мігранты ўвайшлі ў трубу дыяметрам каля 2,8 метра, па якой з Беларусі працякае ручай Кусенка. На літоўскім баку трубы ўсталяваная металічная брама, якая перашкаджае трапіць у краіну.
Паводле звестак памежнай службы, у мужчын былі нажніцы па метале, якімі яны, як мяркуецца, мелі намер перакусіць браму. У трубе яны правялі крыху больш за хвіліну, пасля чаго, пачуўшы памежнікаў, выбраліся вонкі і сышлі ўглыб беларускай тэрыторыі.
Паведамляецца, што супрацоўнікі застаў Кабеляй і Друскінінкай, якія прыбылі на месца, агледзелі браму і праверылі тэрыторыю з дапамогай службовага беспілотніка. Іншых парушэнняў выяўлена не было.
САДМ адзначае, што з пачатку 2026 года літоўскія памежнікі спынілі 1.695 спробаў нелегальных мігрантаў трапіць у краіну з Беларусі ў неўстаноўленых месцах (паводле падлікаў “Позірку“ на аснове штодзённых зводак САДМ — 1.699).
Пры гэтым, паводле даных “Позірку“, новыя спробы не фіксаваліся апошнія 17 дзён.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗ пачатку 2026 года з-за крытычных дэфектаў Дзяржбуднагляд прыпыняў працу на 73 аб'ектах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


