Мінск 13:08

У 2027 годзе ў Беларусі плануецца замовіць распрацоўку 13 горадабудаўнічых праектаў

13 кастрычніка, Позірк. Пералік горадабудаўнічых праектаў, распрацоўка якіх мае быць замоўленая ў 2027 годзе, зацверджаны пастановай Савета міністраў. Пра тое, што прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын падпісаў адпаведны дакумент, прэс-служба ўрада паведаміла 13 кастрычніка.

Адзначаецца, што на падставе прапаноў аблвыканкамаў Савет міністраў штогод зацвярджае “пералік горадабудаўнічых праектаў, замова на распрацоўку якіх мае быць размяшчаная ў чарговым фінансавым годзе”.

“У пералік на 2027 год уключаная распрацоўка 13 горадабудаўнічых праектаў. У іх ліку схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі ўсіх абласцей рэспублікі і іх асобных раёнаў, генеральныя планы гарадоў Гродна, Жодзіна, Бабруйска і зоны адпачынку рэспубліканскага значэння “Вілейка”, — гаворыцца ў паведамленні.

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале пазначана, што пастанова ўрада № 513 “Аб пераліку горадабудаўнічых праектаў” ад 12 кастрычніка пакуль толькі ўключаная ў рэестр. Тэкст дакумента мае быць апублікаваны 14 кастрычніка.

Падзяліцца: