Рэжым Лукашэнкі ўяўляе ўсё большую пагрозу для Еўропы — кіраўнік МЗС Украіны
13 кастрычніка, Позірк. Аб пагрозе з боку беларускіх уладаў для краін Балтыі і Еўропы ў цэлым заявіў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга пасля сустрэчы з кіраўніком МЗС Латвіі Байбай Бражэ ў Люксембургу, паведамляе ўкраінскае знешнепалітычнае ведамства.
Бакі, паводле яго, “абмеркавалі шляхі супрацьдзеяння гэтай пагрозе і ўзмацнення ціску на Мінск”.
Таксама размова ішла аб далейшым абаронным супрацоўніцтве і “ўмацаванні энергетычнай устойлівасці Украіны”. Сібіга выказаў падзяку Рызе і латвійскаму бізнесу за “гатоўнасць прадаставіць неабходную гуманітарную дапамогу напярэдадні зімы”.
Паводле яго, бакі скаардынавалі сумесныя крокі для захавання і ўзмацнення націску на агрэсара з дапамогай санкцый.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшую ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі падаў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну зімой і вясной 2022 года, а потым на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лечаць расійскіх вайскоўцаў.
Паводле звестак журналістаў-расследавальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы зараз актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага ВПК.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі атакаваць мяжу Беларусі і ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД наблізілася да 6,6 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку знізіўся на 1,7%, з пачатку 2026 года — вырас на 0,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



