Адказнасць за інцыдэнт на мяжы Латвіі ўзяла групоўка “Чорныя русы”, за якой могуць стаяць спецслужбы Беларусі і РФ — СМІ

13 кастрычніка, Позірк. Малавядомая групоўка “Чорныя русы” ўзяла на сябе адказнасць за інцыдэнт на пачатку кастрычніка, калі ўзброеныя людзі ў масках паспрабавалі нелегальна пераправіць з Беларусі ў Латвію 20 мігрантаў, а пазней пашкодзілі інфраструктуру на латвійскай мяжы, паведамляе партал LSM.
Адзначаецца, што групоўка, якая сябе так называе, распаўсюдзіла ў “Тэлеграме” хвілінны відэазапіс з абяцаннем працягнуць “таемныя аперацыі”. На кадрах — мужчына ў балаклаве, яго голас зменены, у тытры пазначана, што гэта “Нёман”, спікер “Чорных русаў”.
“Мы афіцыйна бяром на сябе адказнасць за інцыдэнт на латвійска-беларускай мяжы ў Каплаўскай воласці Краслаўскага краю. Мы пацвярджаем, што ў ноч з 5 на 6 кастрычніка група з трох актывістаў “Чорных русаў” перасекла мяжу і ўступіла ў сутыкненне з латвійскімі вайскоўцамі. Пасля гэтага група паўторна пранікла на тэрыторыю Латвіі каля вёскі Матулішкі, выкрала камеры відэаназірання, пашкодзіла абсталяванне і засталася незаўважанай”, — гаворыцца на відэазапісе.
Заяўляецца таксама, што групоўка “працягне дыверсіі” супраць суседніх з Беларуссю дзяржаў. Інцыдэнт тыднёвай даўніны названы “праверкай латышоў, якую яны не прайшлі”.
“Неўзабаве вы пабачыце нешта падобнае і на іншых участках нашай мяжы. Еўрапейскі саюз і НАТО — калос на гліняных нагах, які абрынецца пасля першага нашага ўдару”, — сцвярджаецца ў роліку.
Дырэктар Цэнтра перадавога досведу НАТО ў галіне стратэгічных камунікацый Яніс Сартс, каментуючы відэазапіс, выказаў меркаванне, што самой групоўкі насамрэч не існуе, а тое, што адбываецца на мяжы, — інфармацыйная аперацыя спецслужбаў. На яго думку, у Беларусі і РФ “падобныя незалежныя групоўкі” папросту не могуць існаваць.
Мэта відэа, лічыць эксперт, палягае ў тым, каб “узмацніць эмацыйную рэакцыю”, асабліва сярод “тых груп людзей, якія сапраўды занепакоеныя тым, што адбываецца”.
“З аднаго боку, я дапускаю, што беларусы, магчыма, хочуць такім чынам паказаць: гэта ж не мы. Як мы чулі, зусім нядаўна яны выказвалі падобную пазіцыю і ў ААН. Не дазволім вадзіць сябе за нос! Тое, што адбываецца на мяжы, непасрэдна звязана з уладамі як Беларусі, так і Расіі. Тое, што яны цяпер там ладзяць, — гэта чыстай вады інфармацыйная аперацыя”, — падкрэсліў спікер.
9 кастрычніка Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі распачала крымінальную справу на падставе факта стварэння злачыннай арганізацыі з мэтай здзяйснення асабліва цяжкіх злачынстваў супраць міру, а таксама супраць Латвіі і Украіны. У інтарэсах следства СДБ пакуль устрымліваецца ад падрабязных каментарыяў.
Пра “асабліва дэманстратыўную і агрэсіўную” правакацыю на мяжы з Беларуссю заявіў 6 кастрычніка міністр унутраных спраў Латвіі Яніс Домбрава. Паводле яго слоў, узброеныя людзі ў масках “актыўна гналі” мігрантаў да мяжы, перасеклі яе, пашкодзілі камутатар і скралі відэакамеры.
Афіцыйнага абвяржэння гэтай інфармацыі ад беларускіх уладаў не было, аднак у дзяржаўных СМІ яна названая “фэйкам”.
У адпаведнасці з дзейным рэгуляваннем памежнікі не могуць страляць “у бок Беларусі для спынення агрэсіўных мігрантаў або асоб, якія іх суправаджаюць”, заявіў на наступны дзень намеснік начальніка памежнай аховы Іварс Рускуліс. На яго думку, Мінск правярае рэакцыю Рыгі: “Ці паддадзімся мы на іх правакацыю. Яны пэўна гэтага чакаюць — стрэлім мы ці не ў бок Беларусі”.
Як сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз масіву аператыўных даных Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі, спробы мігрантаў нелегальна перайсці на яе тэрыторыю з Беларусі фіксуюцца больш за 200 дзён запар.
У ААН прадстаўнік Беларусі заклікаў не палітызаваць міграцыю — у адказ краіны Балтыі запатрабавалі перастаць выкарыстоўваць мігрантаў
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРАДА пры падтрымцы Савета Еўропы стварыла сайт для прыцягнення ўвагі да праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛітва застаецца на баку ўсіх, хто імкнецца да дэмакратычнай Беларусі — прадстаўніца МЗС балтыйскай краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 33 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на прампрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка



