Мінск 15:32

На патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 33 грамадзяніны Беларусі

Ілюстрацыйнае фота: Памежная ахова Польшчы

12 кастрычніка, Позірк. Каля 200 замежнікаў, сярод якіх 33 беларусы, пакінула Польшчу на патрабаванне ўладаў з 5 верасня па 11 кастрычніка, сведчыць інфармацыя Памежнай аховы гэтай краіны.

Польскую тэрыторыю добраахвотна пакінула 20 грамадзян Беларусі, прымусова — 13 (Украіны — 34 і 40 адпаведна, Малдовы — 12 добраахвотна, Грузіі — 4 прымусова).

Праведзены “Позіркам” аналіз паведамленняў памежнага ведамства паказаў, што за апошні 41 тыдзень на патрабаванне ўладаў Польшчы гэтую краіну пакінула 7,9 тыс. чалавек, з якіх прынамсі 842 грамадзяніны Беларусі (добраахвотна — не менш за 778, прымусова — мінімум 64).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: