Мінск 12:04

У Ельскім раёне мужчына атрымаў смяротныя траўмы падчас працы на мотаблоку

Фота: ДКСЭ

12 кастрычніка, Позірк. Пра няшчасны выпадак ў Ельскім раёне (Гомельская вобласць) паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз (ДКСЭ).

Адзначаецца, што ў канцы верасня “мужчына культываваў зямельны ўчастак”. “У нейкі момант мотаблок з падлучанымі да яго металічнымі лопасцямі забуксаваў”, — гаворыцца ў паведамленні.

“Вясковец, не заглушыўшы тэхніку, паспрабаваў выправіць сітуацыю. У выніку ў фраза мотаблока зацягнула калашыну яго штаноў, а ногі заціснула ў дысках”, — паведамілі ў ДКСЭ.

На дапамогу пацярпеламу прыйшлі супрацоўнікі МНС. Мужчыну дэблакавалі, пасля чаго шпіталізавалі ва ўстанову аховы здароўя. Там ён памёр.

Экспертыза выявіла ў загінулага “цяжкія цялесныя пашкоджанні ў выглядзе разыходжання тазавых костак, выцята-ірваных ран ніжніх канечнасцяў і пераломаў костак левай галёнкі”, адзначае камітэт.

Падзяліцца: