Лукашэнка спадзяецца пераадолець “штучна створаную негатыўную кан’юнктуру” ў адносінах з Іспаніяй

12 кастрычніка, Позірк. “Паважлівае стаўленне адзін да аднаго” і “падабенства традыцыйных каштоўнасцяў” дапамогуць Мінску і Мадрыду “пераадолець штучна створаную негатыўную палітычную кан’юнктуру”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 12 кастрычніка народ Іспаніі з Днём іспанскай нацыі.
У пасланні, тэкст якога прыводзіць прэс-служба віншавальніка, адзначаны “пазітыўны досвед узаемадзеяння паміж краінамі на працягу больш чым 30 гадоў дыпламатычных адносін”.
Лукашэнка выказаў упэўненасць, што гэта паслужыць “асновай для падтрымкі і пашырэння шматлікіх сяброўскіх, сямейных і дзелавых кантактаў беларусаў і іспанцаў”.
У леташнім аналагічным пасланні яго аўтар запэўніваў, што “імкненне да мірнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, канструктыўнага дыялогу і дружалюбных адносін цалкам адпавядае шчырым інтарэсам беларусаў і іспанцаў і застаецца падмуркам двухбаковых кантактаў, нягледзячы на складаныя геапалітычныя тэндэнцыі апошніх гадоў”.
Іспанія, будучы часткай Еўрапейскага саюза, не прызнае Лукашэнку легітымным прэзідэнтам Беларусі. Еўрасаюз увёў у дачыненні да прадстаўнікоў яго рэжыму санкцыі.
У сваю чаргу ўрад Беларусі ўвесну 2023 года зацвердзіў пералік “замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб”, у які ўваходзяць усе краіны ЕС.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская неаднаразова наведвала Іспанію. Апошні раз — 1–3 кастрычніка.
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



