Суд у РФ пакінуў пад вартай беларуса, які абвінавачваецца ў замаху на забойства расійскага вайскоўца

12 кастрычніка, Позірк. Грамадзянін Беларусі Андрэй Сакалоўскі-Станкевіч, які абвінавачваецца ў спробе забойства аднаго з вайскоўцаў добраахвотніцкага батальёна Мінабароны РФ у Ханты-Мансійску, застанецца пад арыштам. Такое рашэнне, як паведамляе ТАСС, прыняў Апеляцыйны ваенны суд.
“Суд разгледзеў апеляцыйную скаргу падсудных Сідарук Святланы, Буніча Рамана (грамадзяне РФ і Малдовы адпаведна. — “Позірк”.) і Сакалоўскга-Станкевіча Андрэя на рашэнне Цэнтральнага акруговага ваеннага суда аб прадаўжэнні ім меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай. Судовы акт першай інстанцыі пакінуты без змены”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак следства, “арганізаванае спецслужбамі Украіны” забойства вайскоўцаў добраахвотніцкага батальёна Мінабароны планавалася здзейсніць у красавіку 2025 года ў Ханты-Мансійску.
Для гэтага адзін з абвінавачаных даставіў на асабістым мікрааўтобусе ў Югру транзітам праз Польшчу, Літву і Беларусь “кампаненты самаробнай выбуховай прылады, закамуфляваныя ў акумулятарным шуруповерце і араматычнай свечцы”. Бомбу, як заяўляецца, абвінавачаныя збіралі ў здымнай кватэры на вуліцы Прамысловая ў Ханты-Мансійску.
12 красавіка 2025 года ў гэтай кватэры адбылася міжвольная дэтанацыя выбуховага прыстасавання. У выніку былі разбураныя дзве кватэры. З траўмамі рознай ступені цяжкасці да медыкаў звярнулася пяць чалавек, у тым ліку двое фігурантаў. Пасля гэтага былі затрыманыя і іншыя абвінавачаныя. Сцвярджаецца, што яны далі прызнальныя паказанні.
30 красавіка таго ж года паведамлялася, што Следчы камітэт РФ распачаў крымінальныя справы паводле ч. 1 арт. 30 і ч. 2 арт. 205 (падрыхтоўка да тэрарыстычнага акту), ч. 3 арт. 30 і ч. 2 арт. 105 (замах на забойства), ч. 2 арт. 167 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці) КК РФ.

- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства

