Мінск 11:22

За шэсць дзён у міліцыю паступіла больш за 2 тыс. паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў

Ілюстрацыя: МУС

12 кастрычніка, Позірк. Каля 100 паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў паступіла ў міліцыю за мінулыя суткі, паведаміла 12 кастрычніка прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

Паводле інфармацыі ведамства, зарэгістравана “два злачынствы, учыненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій”, заблакаваная “магчымасць плацяжоў на адрас 8 замежных плацежных рэквізітаў, якія выкарыстоўваюцца зламыснікамі”. Прыпыненыя расходныя аперацыі па 48 рахунках.

Праведзены “Позіркам” аналіз зводак МУС паказаў, што з 5 па 11 кастрычніка ў міліцыю паступіла больш за 2 тыс. паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў, затрымана 12 кур’ераў, у іх канфіскавана больш за 200 тыс. рублёў.

З 30 чэрвеня па 16 ліпеня ў міліцыю паступіла больш за 5 тыс. паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў, з 18 па 28 ліпеня — больш за 3,7 тыс., з 28 ліпеня па 6 жніўня — больш за 2,5 тыс., з 7 па 16 жніўня — больш за 2,85 тыс., за 18–31 жніўня — больш за 4,4 тыс., 1–7 верасня — больш за 2,2 тыс., 8–14 верасня — больш за 2,1 тыс., 15–21 верасня — больш за 2,1 тыс., 22–28 верасня — больш за 2,7 тыс., з 29 верасня па 4 кастрычніка — больш за 1,8 тыс.

Паводле даных МУС, доля кіберзлачынстваў па выніках студзеня — траўня 2026 года перавысіла траціну ўсіх зарэгістраваных у Беларусі злачынстваў і дасягнула 33,4%.

Падзяліцца: