Пачобут выступіць у Лодзінскім універсітэце з лекцыяй пра аўтарытарызм, права і гістарычныя наратывы

5 кастрычніка, Позірк. З лекцыяй пра тое, як аўтарытарныя рэжымы выкарыстоўваюць гісторыю, постпраўду і права для ўмацавання ўлады, выступіць у Лодзінскім універсітэце (Польшча) экс-палітвязень, журналіст і актывіст неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут.
Паводле інфармацыі на сайце ВНУ, лекцыя пад назвай “Гісторыя як пагроза. Постпраўда і права на службе аўтарытарных рэжымаў” адбудзецца ўвечары 13 кастрычніка на філалагічным факультэце ўніверсітэта. Пасля выступу пройдзе сесія пытанняў і адказаў, размова з удзельнікамі сустрэчы.
Паведамляецца, што падчас сустрэчы Пачобут распавядзе, у прыватнасці, “як у аўтарытарнай дзяржаве факты могуць падмяняцца палітычна выгадным наратывам, а права — ператварацца ў інструмент рэпрэсій”.
Асобнай тэмай стане сувязь паміж постпраўдай, прапагандай і правам на прыкладзе сучаснай Беларусі.
Пачобут правёў у зняволенні больш за 5 з 8 гадоў, прызначаных яму беларускім судом у якасці пакарання ў рамках палітычна матываванай справы. Напрыканцы красавіка 2026 года ён быў вызвалены ў выніку абмену па формуле “пяць на пяць”, у якім з аднаго боку ўдзельнічалі Польшча і Малдова, з другога — Беларусь і Расія.
Журналіст неаднаразова заяўляў, што магчымасць вярнуцца ў Беларусь была адной з прынцыповых умоў, на якіх ён пагадзіўся пакінуць краіну пасля выхаду на свабоду. У верасні ён на тыдзень прыехаў у Беларусь, дзе сутыкнуўся з падвышанай увагай сілавікоў, але абышлося без эксцэсаў. Пасля экс-палітвязень вярнуўся ў Польшчу, каб падрыхтавацца да візіту ў ЗША (быў там напрыканцы верасня). Пачобут па-ранейшаму мае намер вярнуцца ў Беларусь назаўжды.

- ГрамадстваЗа 40 тыдняў на патрабаванне ўладаў Польшчы краіну пакінула больш за 800 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства


