Амаль па ўсёй Беларусі наведванне лясоў абмежаванае, у пяці раёнах на паўднёвым усходзе — забароненае

3 кастрычніка, Позірк. У 109 з 118 раёнаў Беларусі абмежавана наведванне лясоў, сведчыць інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Абмежаванні, пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя шпацыры, збор ягад ды грыбоў, дзейнічаюць на ўсёй тэрыторыі Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей і практычна паўсюдна ў Віцебскай, Мінскай і Гомельскай абласцях.
Поўная забарона на наведванне лясоў уведзеная на паўднёвым усходзе краіны — у Гомельскім, Добрушскім, Ельскім, Кармянскім і Чачэрскім раёнах Гомельскай вобласці.
У той жа час свабодна наведваць лясы можна ў паўночна-заходняй частцы краіны — у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, а таксама Браслаўскім, Верхнядзвінскім і Расонскім раёнах Віцебскай вобласці.
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаМінфін прапануе скасаваць для нерэзідэнтаў забарону на эмісію карпаратыўных валютных аблігацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБюджэт Мсціслаўскага раёна, які мяжуе з Расіяй, на дзве траціны залежыць ад датацый — даныя выканкамаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



